Таццяна Ашуркевіч стала лаўрэаткай The Stringer Awards 2026 за смеласць у журналістыцы
Беларуская журналістка-расследавальніца Таццяна Ашуркевіч стала адной з лаўрэатак міжнароднай прэміі The Stringer Awards 2026, якой адзначаюць журналістаў за смеласць у працы.
У склад журы ўвайшлі рэдактар аддзела меркаванняў Financial Times Саша Полакаў-Суранскі, выдавец The New York Times Артур Грэг Сульцбергер, галоўны рэдактар The New Yorker Дэвід Рэмнік і генеральны дырэктар CNN Марк Томпсан, а таксама журналістка CNN Крысціян Аманпур і лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру Аляксандра Матвійчук.

Ашуркевіч піша пра аўтарытарызм, дэзінфармацыю і вайну ва Украіне. Пасля падзей 2020 года яна была вымушаная пакінуць Беларусь праз палітычны пераслед. Супраць яе ўзбуджаныя крымінальныя справы як у Беларусі, так і ў Расіі. Цяпер яна працуе журналісткай-расследавальніцай у The Christo Files разам з Хрыста Грозевым.
«У сваёй працы яна спалучае рэпартажы з месцаў падзей, у тым ліку з фронту, з аналізам уцечак дакументаў і расследаваннямі на аснове адкрытых крыніц. Ашуркевіч даследуе, як аўтарытарныя рэжымы выкарыстоўваюць міграцыю ў якасці зброі, маніпулююць інфармацыяй і вядуць войны», — так прадстаўляе беларускую журналістку The Stringer Awards.
Абвяшчаючы пераможцаў сёлетняй прэміі, фонд падкрэсліў, што яны «рызыкуюць жыццём, абараняючы ваша права на праўду».
Каментары