Улада142142

Іосіф Сярэдзіч: Пакуль Беларусь не палыхнула, трэба садзіцца за круглы стол

Галоўны рэдактар «Народнай волі» Іосіф Сярэдзіч 13 лютага сустрэўся з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Сустрэча доўжылася амаль дзве гадзіны. Сярэдзіч у інтэрв’ю «Нашай Ніве» расказаў аб сваіх уражаннях.

«Уражанні самыя станоўчыя. У мяне не было адчування, што я ўступіў у дыскусію, сур’ёзную размову з прэзідэнтам. Мы селі адзін насупраць аднаго і на працягу гадзіны сорак — мільён жа пытанняў, праблем, закранаеш адно, потым другое, трэцяе — пагутарылі. Сапраўды, адбылася размова з вока на вока. Нікога іншага не было.

Размова была з некалькіх блокаў. Першы блок — гэта пытанні агульнацыянальнага маштабу. Можна канстатаваць, што Беларусь перажывае не самыя лепшыя часы. Ёсць пэўныя сілы, якія падштурхоўваюць да разборак. Разборкі могуць быць на майдане, плошчы ці за спінай. Я прыхільнік таго, каб любыя спрэчныя праблемы вырашаліся мірна.

Мы бачым, што творыцца сёння ў нашых паўднёвых суседзяў і ў больш далёкіх краінах. Я б не хацеў, каб палыхнула тут у Беларусі. Пакуль не позна, трэба знайсці магчымасць сесці за нацыянальны круглы стол, за якім і можна знайсці паразуменне па ўсіх актуальных пытаннях. Мне здаецца, што прэзідэнт правільна зразумеў прапанову.

Я выклаў прэзідэнту сваё бачанне як можна арганізаваць гэты круглы стол, агучыў свае схематычныя накіды, ён папрасіў больш дэтальна, магчыма, пісьмова падрыхтаваць прапановы. Я бачу, што Аляксандр Рыгоравіч не адкідвае прапановы і ў прынцыпе ён прыхільнік не валявымі сцэнарамі разрульваць складаную эканамічную, палітычную, сацыяльную сітуацыю, а менавіта шляхам дыялогу ўлады з грамадствам. Будзем спадзявацца, што ўсё пойдзе менавіта такім шляхам.

Я згадаў генерала Ярузэльскага, які ў складаны для Польшчы час сам даў дабро на круглы стол, які вывеў Польшчу на стабільны шлях развіцця.

У другім блоку я выступаў у ролі адваката СМІ, прыхільніка свабоды слова і дэмакратыі.

У пятніцу я сустрэўся з кіраўніком БАЖ Андрэеем Бастунцом, узяў раздрукоўку ў якім стане знаходзяцца нашы рэгіянальныя недзяржаўныя СМІ. Я сказаў, што гэта смехатура, Еўропа скланяе нас пры кожнай магчымасці за адсутнасць свабоды слова. У нас усяго восем недзяржаўных рэгіянальных газет, што зменіцца ад таго, калі «Барысаўскія навіны» атрымаюць магчымасць размяркоўвацца праз шапікі? Там набярэцца нейкіх дзесяць шапікаў. Ну хай тыраж падымецца на 2—3 тысячы. Што, зямля пахіснецца ў некага пад нагамі ад таго?! Баяцца канкурэнцыі «раёнкі». Дык няхай канкуруюць! Калі «раёнка» возьме верх над незалежнай, то рэдактар апошняй задумаецца. Ужо даўным даўно наступіў час вывесці «раёнкі» з падпарадкавання мясцовых князькоў з райвыканкамаў. Калі нешта не так, то ёсць жа суд.

Лукашэнка папрасіў перадаць калегам, што пытанне з недзяржаўнымі рэгіянальнымі СМІ будзе вырашана на сто працэнтаў.

Я вярнуўся да словаў Лукашэнкі, сказаных дзесяць дзён таму, што тэрмін яго прэзідэнцтва, хочаш ці не хочаш, блізіцца да сканчэння. І адзінае яго пажаданне, каб улада перадавалася мірным шляхам, а не праз майдан і калатнечу. І я папрасіў пацвердзіць яго тыя словы. Ці правільна, мы, журналісты, яго зразумелі, што ён ужо не трымаецца пасады, вечнага ж нічога няма. Ён сказаў, што ягоная пазіцыя такая ж, як было агучана на папярэдняй сустрэчы.

Вы думаеце, прэзідэнцтва лёгкая праца? Не, я б ні за якія грошы не хацеў бы. На гэта гатовыя людзі, якія ахвяруюць сабой. Я сустракаўся з прэзідэнтам не дзеля таго, каб учыняць разборкі, што ён мяне спіхнуў з пасады. Нас сёння павінен цікавіць заўтрашні дзень Беларусі, а не гісторыя.

Пачыналі размаўляць па-беларуску, а потым неяк перайшлі на рускую, каб размова была больш інтэнсіўная. Ён сказаў, калі хочаш, то можам увесь час гаварыць па-беларуску. «Не хапае практыкі», — сказаў Лукашэнка».

Апытанка

Каментары142

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Егіпет за $900. Беларусы купілі гарачы тур і расказалі, што атрымалі за гэтыя грошы3

«У гэтага павінна быць нейкае другое дно». Чэмпіён Польшчы па боксе раптоўна з’ехаў у Беларусь, кінуўшы нават свае ўзнагароды5

У Львове развіталіся з Аляксеем Лазаравым ФОТЫ4

У Германіі сёлета накапалі столькі бульбы, што мусяць раздаваць яе задарма5

Дзе ў Мінску можна ўбачыць скульптуры коней — сімвалаў 2026 года5

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць