Лукашэнка: Беларусь надае першарадную ўвагу абароне нацыянальных інтарэсаў
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў салдат, сяржантаў, прапаршчыкаў і афіцэраў, а таксама ветэранаў і ўсіх суграмадзян з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі. Тэкст віншавання сёння зачытаў дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась на ўрачыстым сходзе ў Палацы Рэспублікі.
«Гэта свята, авеянае мужнасцю і доблесцю, мы заўсёды адзначаем з асаблівым пачуццём гордасці за нашых воінаў, якія ва ўсе часы надзейна забяспечвалі абараназдольнасць краіны і цяпер прадаўжаюць дастойна ахоўваць рубяжы нашай Радзімы», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь надае першарадную ўвагу абароне нацыянальных інтарэсаў. «У рэспубліцы створаная надзейная сістэма бяспекі, ажыццяўляецца далейшае ўмацаванне Узброеных Сіл, удасканальваецца баявая падрыхтоўка ваеннаслужачых», — звярнуў увагу Лукашэнка.
Асаблівыя словы ўдзячнасці Лукашэнка выказаў ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. «Сваёй самаадданасцю і гераізмам яны прадэманстравалі цяперашняму пакаленню салдат і афіцэраў прыклад сапраўднага патрыятызму і вернасці воінскаму абавязку», — заявіў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім моцнага здароўя, дабрабыту і новых здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі.
-
У мінскія крамы завезлі экзатычныя плады з Калумбіі
-
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
-
Як цяпер выглядае старадаўні касцёл, на выратаванне якога дзяржава збірае ахвяраванні ФОТЫ
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары