Свет

Расійскі палітвязень Ільдар Дадзін выйшаў на волю

Апазіцыйны актывіст Ільдар Дадзін пакінуў выпраўленчую калонію Рубцоўска ў Алтайскім краі, паведамляе ВВС.

Рашэнне прэзідыума Вярхоўнага суду Расіі аб адмене прысуду актывісту, асуджанаму на 2,5 гады пазбаўлення волі за неаднаразовае парушэнне правілаў правядзення масавых мерапрыемстваў, было вынесенае ў мінулую сераду і ўступіла ў сілу неадкладна.

Аднак увесь гэты час Дадзін па-ранейшаму знаходзіўся ў калоніі — як тлумачыла турэмная адміністрацыя, з-за адсутнасці афіцыйнай паперы з Вярхоўнага суда.

На выхадзе з турмы Ільдара сустракала жонка Настасся і журналісты.

«Галоўнае, чаму я выжыў у тых умовах, у якіх я быў — гэта сумленныя людзі, — заявіў Дадзін. — Жонка мая ў сэрцах часам казала, што ў Расіі няма грамадзянскай супольнасці. Але калі б у Расіі не было грамадзянскай супольнасці, то не было б і мяне».

«Я падрыхтаваўся да пасадкі. Разумеў, што, раз ужо за рэпост саджаюць, то і мяне могуць — і падрыхтаваўся да пасадкі», — прызнаўся ён, аднак дадаў, што з моманту заключэння толькі «пераканаўся ў тым, што паступіў правільна — і што менавіта так і трэба паступаць».

Па словах Ільдара, ён не гатовы адразу ж акунацца назад у апазіцыйную дзейнасць і «заўтра ж уставаць у пікеты», але абавязкова яе працягне пасля невялікага перапынку — максімум праз паўгода.

Ён таксама запэўніў прысутных, што ні ў якім выпадку не мае намеру з'язджаць з Расіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Статкевіч пра «Ноч музеяў» у Мінску: Мы зразумелі, што людзі апладзіравалі не саксафаністу, а нам з жонкай6

Статкевіч пра «Ноч музеяў» у Мінску: Мы зразумелі, што людзі апладзіравалі не саксафаністу, а нам з жонкай

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску спынілі дзейнасць фінансавай піраміды, якая існавала чатыры гады3

Вядучы польскі разведчык пра беларускі КДБ, Івана Церцеля і дыялог з Мінскам8

У Беларусі ўжо +37°C1

Ціханоўская не змагла адкрыць рахунак у польскім банку49

Зяленскі: Тэмпы перадачы Украіне ракет да Patriot сёлета скараціліся ў тры разы

«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?1

Былой амбасадарцы Украіны ў ЗША Вользе Стэфанішынай выставілі абвінавачанне ў карупцыі1

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная35

Людзі працягваюць знаходзіць лічынак і насякомых у шакаладках5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіч пра «Ноч музеяў» у Мінску: Мы зразумелі, што людзі апладзіравалі не саксафаністу, а нам з жонкай6

Статкевіч пра «Ноч музеяў» у Мінску: Мы зразумелі, што людзі апладзіравалі не саксафаністу, а нам з жонкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць