Грамадства1515

Амерыканскія беларусы звярнуліся да зяця Трампа з просьбай падтрымаць «незалежную будучыню Беларусі»

Беларуска-амерыканскае задзіночанне (БАЗА) заклікала новую адміністрацыю ЗША працягваць аказваць падтрымку незалежнай суверэннай Беларусі, кіруючыся сваімі нацыянальнымі інтарэсамі ў адпаведнасці з дэмакратычнымі каштоўнасцямі.

Пра гэта гаворыцца ў звароце БАЗА да Джарэда Кушнера, зяця і старэйшага дарадцы прэзідэнта Дональда Трампа. Як падкрэсліваецца ў звароце, сям'я Кушнера мае сувязі з Беларуссю. Беларуска-амерыканскае задзіночанне прапануе арганізаваць сустрэчу, каб праінфармаваць яго і аб сваёй дзейнасці, і аб Беларусі.

«БАЗА, заснаваная ў 1949 годзе, інфармуе ўрад ЗША пра апошнія падзеі ў Беларусі і прапануе рэкамендацыі па пытаннях палітыкі, — гаворыцца ў звароце. — З моманту прыходу Уладзіміра Пуціна да ўлады ў Расіі незалежнасць Беларусі знаходзіцца пад пагрозай, бо Крэмль актыўна пашырае сваю сферу ўплыву, падрываючы права суседніх народаў на правядзенне сваёй уласнай палітыкі. Яскравым прыкладам гэтага з'яўляецца анэксія Крыма Расеяй, якая дэманструе, што Крэмль абвяргае міжнароднае права і кідае выклік інтарэсам ЗША ва ўсходняй Еўропе. Многія беларускія амерыканцы асцерагаюцца, што анексія Беларусі можа адбыцца ў найбліжэйшай будучыні».

Аўтары звароту лічаць, што «захаванне стратэгічных інтарэсаў Злучаных Штатаў у Беларусі мае першараднае значэнне, а незалежная будучыня Беларусі павінна атрымаць належную ўвагу на самым высокім узроўні». «Эксперты БАЗА пры першай жа магчымасці могуць вас праінфармаваць пра падзеі ў Беларусі і рэгіёне, а таксама пракансультаваць па пытаннях двухбаковых адносін паміж Беларуссю і ЗША», — гаворыцца ў звароце.

Як раней паведамлялі амерыканскія СМІ, сваякі Джарэда Кушнера — ураджэнцы з Навагрудка. Падчас Халакосту яны беглі з Наваградскага гета і хаваліся ў беларускіх лясах, дзе ўдзельнічалі ў партызанскім руху. Бацька Джарэда Кушнера некалькі разоў наведваў Навагрудак, куды прывозіў унукаў, каб распавесці ім гісторыю сям'і.

Каментары15

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы74

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

Кулеба бачыць падрыхтоўку беларускай арміі да вайны. Але гэты мілітарысцкі тэатр прызначаны толькі для аднаго гледача — Крамля26

Праз канфлікт з Папам Трамп пачаў страчваць падтрымку выбаршчыкаў. У Вашынгтоне загаварылі пра прымірэнне14

У Томску знеслі помнік рэпрэсаваным: сярод іх былі дэпартаваныя з Беларусі палякі, а таксама беларусы, якіх прымушалі змяняць нацыянальнасць18

Беларускія абрады, арнаменты і беларуская мова паўсюль. Як нашчадак перасяленцаў зрабіў сяло каля Байкала зноў беларускім, і чаму гэта можа хутка скончыцца14

«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю3

Новая лідарка Венесуэлы пад кантролем Белага дома правяла чысткі ва ўладзе пасля звяржэння Мадура11

Літовец, які шпіёніў на карысць рэжыму Лукашэнкі, падаў у суд на прэзідэнта Літвы, бо яго не абмянялі на беларускіх палітвязняў5

Журналіст-расследавальнік: «Паўночны паток» падарвала былая ню-мадэль з Кіева5

Прэм'ер-міністр Іспаніі спрабуе аб'яднаць левыя сілы ў сусветную кааліцыю супраць трампаўскай MAGA17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы74

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць