Свет

Малайзія абвясціла пасла КНДР персонай нон грата

Урад Малайзіі абвясціў пасла Паўночнай Карэі ў Куала-Лумпуре Кана Чхоля персонай нон грата, паведамляе РБК са спасылкай на Reuters. Паўночнакарэйскаму дыпламату загадана пакінуць тэрыторыю краіны цягам 48 гадзін.

Кан Чхоль. Фота: Vincent Thian / AP

На такое рашэнне Малайзія пайшла пасля падзей, звязаных са смерцю Кім Чэн Нама, адзінакроўнага брата лідара Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына, у аэрапорце Куала-Лумпура.

Пасол КНДР у лютым заявіў, што Паўночная Карэя не можа давяраць расследаванню уладаў Малайзіі забойства Кім Чэн Нама, а таксама абвінаваціў краіну ў «змове са знешнімі сіламі», у тым ліку і з Паўднёвай Карэяй. Міністр замежных спраў Малайзіі Аніфа Хаджы Аман запатрабаваў ад пасла выбачэння за яго заўвагі, аднак ніякіх дзеянняў з боку паўночнакарэйскага дыпламата не было.

Замах на Кім Чэн Нама адбыўся 13 лютага. Паводле следства, на Кім Чэн Нама напалі дзве жанчыны, адна з якіх, як мяркуецца, накінула на яго твар прапітаную атрутным рэчывам хустку, пасля чаго той памёр.

Пасля экспертызы паліцыя выявіла на скуры Кім Чэн Нама сляды нервова-паралітычнага рэчывы VX, якое, паводле міжнароднай канвенцыі аб хімічнай зброі, з'яўляецца забароненым.

Паўднёвая Карэя і ЗША абвінавачваюць у замаху на сваяка кіраўніка Паўночнай Карэі спецслужбы КНДР.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка15

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Усе навіны →
Усе навіны

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

Lego прэзентавала найбуйнейшы набор у гісторыі

Беларуска выйшла замуж за лонданскага мільянера, старэйшага на 41 год. Ён пакінуў ёй $400 тысяч з умовай маўчаць — а яна адсудзіла мільёны19

У Мінску прадаюць незвычайную аднапакаёўку5

Стаўка большая, чым жыццё: што азначае ліст Зяленскага Пуціну22

Дэлегатка КР Мамаева: Адно з абвінавачванняў, што я перасылала скрыншоты ўнутранай перапіскі спісу іншым асобам15

У Маскве на дах дома паставілі ЗРК «Панцыр»7

Дэлегатцы КР Аляксандры Мамаевай вынеслі вотум недаверу ў яе ж фракцыі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка15

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць