Свет44

Reuters паведаміла аб расійскіх наёмніках у Лівіі на баку праціўнікаў урада

У Лівіі да нядаўняга часу неслі службу некалькі дзясяткаў байцоў расійскай прыватнай ваеннай кампаніі (ЧВК) «РСБ-Груп». Пра гэта распавёў Reuters кіраўнік «РСБ-Груп» Алег Крыніцын.

Па словах Крыніцына, яго ЧВК была найманая для размініравання аднаго з прамысловых аб'ектаў у раёне Бенгазі. Кантрактнікі, паведаміў ён, прыбылі ў Лівію ў 2016 годзе і знаходзіліся ў краіне да лютага 2017 года. Імя наймальніка Крыніцынай раскрываць не стаў.

Кіраўнік «РСБ-Груп» заявіў, што яго кантрактнікі не ўдзельнічалі ў ваенных дзеяннях, але былі ўзброены падчас працы ў Лівіі. Ці быў кантракт «РСБ-Груп» узгоднены з урадам Лівіі, Крыніцын не паведаміў.

Па дадзеных Reuters, аб'ект, на якім працавалі кантрактнікі «РСБ-Груп», знаходзіцца на тэрыторыі, якую некалькі месяцаў таму ўзяў пад свой кантроль камандуючы Лівійскім нацыянальным войскам Халіф Хафтар.

Хафтар, адзначае агенцтва, не падпарадкоўваецца прызнанаму міжнароднай супольнасцю лівійскаму ўраду, які падтрымлівае ААН.

Па словах кіраўніка «РСБ-Груп», у Лівіі, у ліку іншых, праходзілі службу кантрактнікі, якія раней былі ў Сірыі, але, як падкрэсліў ён, не прымалі там ўдзел у баявых дзеяннях.

Каментары МЗС РФ і ўрада Лівіі Reuters аператыўна атрымаць не ўдалося.


Каментары4

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны24

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Выдавецтва «Папуры» анансуе дзясятак кніг для дзяцей і дарослых

У Мінску беларускія клубніцы прадаюцца ўжо ад 5 рублёў за кілаграм1

Сямейнай пары работнікаў дзіцячага садка далі за «здраду дзяржаве» і «кантрабанду зброі» 12 і 14 гадоў. Вось што кажуць сябры сям'і6

Упершыню за 23 гады на Краснай плошчы вырашылі не праводзіць святочны канцэрт да Дня Расіі9

21‑гадовы расійскі хакеіст выпадкова застрэліўся на вачах у дзеда. Пенсіянер не вытрымаў гора і забіў сябе5

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны24

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць