Усяго патроху1010

Хакейны трэнер распавёў пра моцныя бакі Мікалая Лукашэнкі

У нядзелю ў Мінску пройдзе фінал хакейнага турніру «Залатая шайба», у якім удзельнічаюць падлеткавыя аматарскія каманды з усёй краіны. Летась спаборніцтвы выйграла сталічная каманда «Грыфоны», у складзе якой гуляе Мікалай Лукашэнка, а сын прэзідэнта быў прызнаны найлепшым бамбардзірам. Напярэдадні фіналу-2017 TUT.BY пагутарыў з дырэктарам СДЮШАР «Дынама» і трэнерам «Грыфонаў» Дзмітрыем Баскавым.

Мікалай Лукашэнка гуляе ў «Грыфонах» пад нумарам 1, сёлета на пазіцыі крайняга левага форварда. Ён упершыню прыняў удзел у «Залатой шайбе» у мінулым годзе і адразу атрымаў званне найлепшага бамбардзіра, закінуўшы 9 шайб.

— За год ён вырас як хакеіст. Спаборніцкі досвед, атрыманы ў мінулым годзе, шмат у чым гэтаму спрыяў. Плюс ён вельмі выцягнуўся, набраў масу цягліцаў. У гэтым годзе ён выглядае яшчэ мацнейшым, чым у мінулым, — распавёў Дзмітрый Баскаў.

Да ўдзелу ў «Залатой шайбе» ён 5 гадоў трэніраваў Мікалая Лукашэнку індывідуальна. Цяпер сын прэзідэнта трэніруецца ў складзе «Грыфонаў»: першыя 45 хвілін гульцы звычайна прысвячаюць адпрацоўцы тэхнікі, тактыкі, хуткасці, сіле або вынослівасці, астатнія — адведзены на хакей.

— Самы моцны бок Мікалая як хакеіста — вельмі няўступлівы характар. Ён хоча перамагаць і ўсё робіць для гэтага. Ставіць перад сабой максімальныя мэты і ідзе да іх, — кажа Баскаў.

Для сына прэзідэнта Баскаў таксама стараецца быць сябрам. Паводле яго слоў, яны з Мікалаем Лукашэнкі размаўляюць не толькі пра хакей. Сам падлетак у інтэрв'ю 11-гадоваму журналісту з Расіі назваў яго галоўным прыкладам. Баскаў лічыць, што для любога трэнера гэта самая вялікая ўзнагарода.

— Нічога звышнатуральнага я для гэтага не рабіў. Проста быў сабой, стараўся знаходзіць кантакт і для навучання, і для нейкіх сяброўскіх адносінаў, - распавядае Баскаў.

Відаць, што ён ганарыцца сваім падапечным.

— Я асабіста назіраў многія навыкі Мікалая. Гэта і фартэпіяна, і плаванне, і тэхнічна правільнае катанне на лыжах. Ён разумны, адукаваны, сціплы і адзін з самых дысцыплінаваных дзяцей, з якімі мне даводзілася мець зносіны.


Каментары10

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Акаўнт Кабанчука ўзламалі — але ці беларускія спецслужбы?11

Акаўнт Кабанчука ўзламалі — але ці беларускія спецслужбы?

Усе навіны →
Усе навіны

А што канадцы думаюць пра ідэю далучэння да ЗША? Вось вынікі сацапытання9

2024 год стаў самым цёплым у гісторыі Беларусі

Сфабрыкаваныя пераклады і лжывыя абвінавачванні. Што пішуць японскія СМІ пра затрыманых грамадзян у Беларусі2

Прэзідэнтка Мексікі патроліла Трампа5

Беларускія фермеры зімой сабралі першы ўраджай клубніц1

Пратасевіч: Абмяркоўвалі з Бабарыкам Трампа і беларускую апазіцыю15

У Гродзенскай вобласці заўважылі пералётных птушак

Сайт і сацсеткі праекту Petitions.by прызнаныя «экстрэмісцкімі»2

Піянера беларускага інтэрнэту Уладзіміра «Elefant» Неўмяржыцкага судзяць за згвалтаванне дзіцяці9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Акаўнт Кабанчука ўзламалі — але ці беларускія спецслужбы?11

Акаўнт Кабанчука ўзламалі — але ці беларускія спецслужбы?

Галоўнае
Усе навіны →