Грамадства55

Уладальнікі Crowne Plaza ў Мінску загразлі ў даўгах

IHG

Кампанія «Мінск Прынцэс Гатэль», якая з'яўляецца ўладальнікам будынка гатэля Crowne Plaza, мае сур'ёзныя фінансавыя праблемы. Пра гэта TUT.BY распавялі два інфармаваныя суразмоўцы.

«Мінск Прынцэс Гатэль» — гэта праблемны даўжнік. Каму яны толькі ўжо не вінныя: бюджэту, банкам, партнёрам… Пастаянна абяцаюць, што вось-вось нешта прададуць за мяжой і разлічацца», — распавёў суразмоўца, знаёмы з ходам перамоваў.

У студзені-лютым кампанія «Мінск Прынцэс Гатэль» апынулася ў спісе даўжнікоў беларускага бюджэту, які публікуе Міністэрства па падатках і зборах.

«Узрослая канкурэнцыя з прыходам у Мінск новых міжнародных гасцінічных аператараў, зніжэнне колькасці пастаяльцаў на фоне крэдыторскай запазычанасці і сямейных праблем прывялі да таго, што кампанія апынулася ў складаным становішчы», — распавёў суразмоўца, блізкі да аднаго з крэдытораў.

Crowne Plaza Minsk - першы гатэль міжнароднай сеткі ў Беларусі. Ён з'явіўся пасля рэканструкцыі гасцініцы «Свіслач» у 2008 годзе кампаніяй «Мінск Прынцэс Гатэль». Гэта даччыная структура Princess International Group, заснаваная турэцкім мільянерам Судзі Азканам. Акрамя таго, туркі валодаюць у Беларусі некалькімі казіно Princess.

Раней Азкан хацеў нарасціць прысутнасць у гасцінічным сектары Беларусі. Аднак ў 2016 годзе замарозіў рэалізацыю двух праектаў. Спачатку кампанія «Мінск Прынцэс Гатэль» скасаваў інвестдагавор з уладамі Беларусі аб будаўніцтве гатэля на месцы паліграфкамбіната каля плошчы Якуба Коласа. Пагадненне з беларускімі ўладамі меркавала льготы і прэферэнцыі, але потым было вырашана рэалізоўваць праект на агульных падставах.

Летам мінулага года туркі закансервавалі будоўлю на месцы былога кінатэатра «Сучаснік» на вуліцы Харкаўскай у Мінску. Па словах мінскіх чыноўнікаў, такое рашэнне было прынята кампаніяй праз недахоп сродкаў на працяг будаўніцтва культурна-забаўляльнага цэнтра (хоць першапачаткова было жаданне ўзвесці гасцініцу). Кансервацыя доўжыцца тэрмінам да трох гадоў, але інвестар можа аднавіць будаўнічыя работы на працягу гэтага часу ў любы момант пасля з'яўлення фінансавання, абнадзейвалі чыноўнікі.

У кампаніі «Мінск Прынцэс Гатэль» не адказалі на запыт.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінуў кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі2

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінуў кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Вікторыі Азаранкі скралі айфон, тэрапеўт дагнаў зладзюжку і прыдушыў7

«Гэта вяршыня». Лукашэнка запатрабаваў ад чыноўнікаў выпрацаваць нацыянальную ідэю63

У Індыі разбіўся пасажырскі самалёт. На борце былі 242 чалавекі

Зоаабаронцы напісалі заяву на гаспадара дома, на канапе якога памёр лось17

«Кожны раз даказваю, што я чалавек». Сям'я беларусаў з польскімі каранямі чатыры гады спрабуе атрымаць ДНЖ у Польшчы13

Як быць маладым бацькам у 66 гадоў, пра мару і пра новы альбом — у гутарцы з легендаю фолку Іванам Кірчуком7

Дзяўчына з-пад Маладзечна некалькі месяцаў жыла ў Гданьску на вуліцы. Яна расказала пра сваё няпростае жыццё26

Названы топ-25 кампаній з беларускім капіталам на Падляшшы

Генштаб Украіны паведаміў, што страты Расіі перавысілі 1 мільён чалавек8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінуў кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі2

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінуў кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць