Свет22

У Еўропе зацвердзілі новыя пошліны на сельгаставары і ўгнаенні з Беларусі і Расіі

Рада Еўрапейскага саюза прыняла рашэнне ўвесці новыя мытныя пошліны на сельскагаспадарчую прадукцыю і асобныя віды ўгнаенняў з Беларусі і Расіі. Да гэтага яны не абкладаліся дадатковымі зборамі.

Беларускае прадпрыемства «Гродна-Азот». Фота: azot.by

Як паведамляецца, гэтая мера накіраваная на змяншэнне залежнасці ЕС ад імпарту з Беларусі і Расіі і на скарачэнне даходаў Расіі ад экспарту. Пастанова павінна ўступіць у сілу 1 ліпеня 2025 года.

Пасля ўступлення рашэння ў сілу пошліны будуць дзейнічаць для ўсіх сельгаспрадуктаў з Расіі. Большасць іншых тавараў ужо абкладаюцца мытамі. Таксама новаўвядзенне закране і тыя тавары, што ў 2023 годзе складалі каля 15% усяго аграрнага імпарту з Расіі.

Што датычыцца ўгнаенняў, у тым ліку з Беларусі, то новыя пошліны будуць ужывацца да некаторых азотных прадуктаў. Іх павышэнне будзе адбывацца паступова цягам трох гадоў.

У ЕС падкрэслілі, што рэалізацыя новай палітыкі будзе строга кантралявацца. Яе мэта — аслабленне ваеннай эканомікі Расіі, павелічэнне ўнутранай вытворчасці і разнастайнасці паставак у ЕС, а таксама забеспячэнне еўрапейскіх фермераў неабходнымі таварамі.

Праўда, самі фермеры ў ЕС не ўсе падтрымалі гэтае рашэнне. Яны папярэджвалі пра магчымыя сур’ёзныя наступствы і прасілі адкласці ўвядзенне новых мер хаця б на год.

Беларускія ўлады, у сваю чаргу, рэзка крытыкуюць усе санкцыі і эканамічныя абмежаванні, называючы іх «незаконнымі».

Каментары2

  • Барадзед
    12.06.2025
    Могли бы запретить продавать в Беларусь европейские материалы и оборудование для с.-х. и пищевой промышленности.
  • Лявон
    12.06.2025
    Украіна, чулі, 3 гады будуць санкцыі ўводзіць… бо яны дууууужа павоооооольна ўвооодзяцца

Цяпер чытаюць

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй21

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве23

Стала вядома, дзе і кім працягне кар'еру Крыстафер Сміт3

Жонка закаціла скандал, а ён усё адно паехаў у акопы. Гісторыя беларуса, які апынуўся на вайне праз даўгі і страх страціць жыллё14

Пасля атакі па двух складах Wildberries маглі пацярпець да 15% складскіх плошчаў кампаніі4

МАК не плануе караць кіраўніцтва ФІФА праз адмену чырвонай карткі футбалісту зборнай ЗША1

Фінал чэмпіянату свету па футболе пакажуць у мінскім кінатэатры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй21

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць