Грамадства

У Беларусь хацеў заехаць чалавек з падробленым расійскім пашпартам

У Нацыянальным аэрапорце Мінск затрымалі мужчыну, які знаходзіўся ў вышуку і спрабаваў перасячы мяжу з часткова падробленым расійскім пашпартам.

Фота ілюстрацыйнае

Як паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт, затрыманне адбылося ўвечары 10 чэрвеня падчас афармлення рэйсу са Стамбула. Пашпарт, які падаў памежнікам мужчына, выклікаў падазрэнне. Пры дадатковай праверцы высветлілася, што старонка з асабістымі данымі ў дакуменце была замененая, што сведчыць пра яго частковую падробку.

Згодна з інфармацыяй ДПК, мужчына знаходзіцца ў вышуку ў Расіі за махлярства. Яго затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання ГУУС Мінгарвыканкама.

За спробу незаконнага перасячэння мяжы яму пагражае штраф да 100 базавых велічынь (каля 4200 беларускіх рублёў). Акрамя таго, выкарыстанне падробленых дакументаў — гэта ўжо крымінальнае злачынства, за якое прадугледжана абмежаванне волі тэрмінам да двух гадоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы1

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў2

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

Два вайсковыя самалёты сутыкнуліся на Філіпінах. Загінулі чатыры пілоты

УСУ ўдарылі па заводах «Пратон» у Арле і «Тальяцікаўчук» у Самарскай вобласці4

Што купіць на мінскай Камароўцы: таматы — па 1,5 рубля, хурма — па 4 рублі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы1

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць