Грамадства1414

У Брэсце абралі лагатып да 1000-годдзя горада ФОТА

У Берасці абралі лагатып да 1000-годдзя горада. Такая інфармацыя размешчаная на афіцыйным сайце гарвыканкама, паведамляе БЕЛТА.

Фота з сайта Брэсцкага гарвыканкама

Конкурс стартаваў у сярэдзіне кастрычніка. Экспертная камісія, у якую ўвайшлі мастакі, выкладчыкі школ і ВНУ, архітэктары і іншыя кампетэнтныя спецыялісты, разгледзела 23 працы. Адбор адбываўся ананімна, журы бачыла толькі эскізы і апісальную частку. Пераможца быў вызначаны на выніковым пасяджэнні камісіі пад кіраўніцтвам старшыні гарвыканкама Аляксандра Рагачука. Аўтарам лагатыпа і слогана да тысячагоддзя Брэста стала мясцовая мастачка Ганна Радзько. Прапанаваная ёю сімволіка ўяўляе з сябе стылізаваны варыянт герба, назву горада і лічбу юбілею.

У апісанні сваёй працы мастачка паказала, што за аснову лагатыпа яна ўзяла існуючы герб Брэста, які выкарыстоўваўся на гарадскіх пячатках яшчэ з сярэдзіны 16 стагоддзя. Ён найлепшым чынам адлюстроўвае дух моцнага горада, вартавога мяжы, сведчыць пра адвагу і мужнасць яго абаронцаў. «Выбар лука з паднятай угару стралой — гэта даніна павагі гісторыі і нашым продкам», — патлумачыла яна.

На думку спецыялістаў, лагатып атрымаўся моладзевым, лёгкім. Акрамя таго, ён прадугледжвае вялікую варыятыўнасць выканання. На дадзены момант Ганна Радзько распрацавала шэсць варыянтаў графічнай эмблемы, якая закранае розныя сферы гарадскога жыцця — спартыўную, культурную, патрыятычную і іншыя.

На думку арганізатараў праекта, асноўная мэта конкурсу дасягнутая. У гарвыканкаме адзначылі, што падчас яго правядзення гараджане праявілі творчую ініцыятыву, прапаноўваючы рашэнні, якія ў максімальнай ступені адлюстроўваюць сучаснае аблічча і тысячагадовую гісторыю Брэста.

Нагадаем, у галасаванні на сайце гарвыканкама доўгі час перамагаў дзіцячы малюнак.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны10

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай6

Някляеў шукае, хто б мог сыграць Ягайлу і Ядзвігу ў тэатральнай сцэне2

Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю18

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

Спала 6 гадзін, працавала, вучылася ў выходныя, на курсы зарабіла сама: цана 100 балаў на ЦЭ для школьніцы з Беразіна3

У некаторых гарадах складана зняць кватэру надоўга праз наплыў расійскіх турыстаў6

ЗША ўвялі санкцыі супраць фірмы ў Беларусі, якая дапамагала Ірану купляць ПЗРК у Кітаі1

ФІФА запатрабавала ад зборнай Гаіці змяніць дызайн формы за некалькі дзён да старту чэмпіянату свету1

Кіраўнік Пентагона дапусціў магчымасць выкрадання прэзідэнта Кубы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны10

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць