Культура11

Гурт N.R.M. выклаў рарытэтную песню, каб дапамагчы Мішу Ларыну

Гурт N.R.M. далучыўся да дабрачыннай акцыі, накіраванай на збор сродкаў на апэрацыю па перасадцы сэрца для Міхася Ларына. На сёньня з патрэбных для апэрацыі 350 тысяч эўра добрыя людзі ахвяравалі пакуль дзясятую частку грошай.

Гурт N.R.M. далучыўся да дабрачыннай акцыі, накіраванай на збор сродкаў на апэрацыю па перасадцы сэрца для Міхася Ларына. На сёньня з патрэбных для апэрацыі 350 тысяч эўра добрыя людзі ахвяравалі пакуль дзясятую частку грошай.

Раней да акцыі далучыліся гурты «J:МОРС», «Крамбамбуля» ў дуэце з Русяй, этна-трыё «Тройца», «Тяни-толкай», Аляксей Хлястоў.

N.R.M. выклаў у Сеціве для вольнага пампаваньня рарытэтную песьню «13». Песьня мае цікавую гісторыю, якая пачалася больш за 10 год таму. «Міхал Анемпадыстаў прапанаваў пасьля «Народнага альбому» зрабіць альбом марскіх песень і даў мне паслухаць нейкіх кельцкіх сьпеваў, — распавядае Лявон Вольскі. — Пад іх уплывам я напісаў гэткую песьню-стылізацыю. «Марскі праект» так і не адбыўся, а песьня на студыйныя альбомы N.R.M. не патрапіла. Мы яе выканалі на акустыцы 10 гадоў таму і зноў прыгадалі яе толькі на акустыцы ў гэтым траўні. Адтуль і запіс».

Удзельнікі гурту спадзяюцца, што іх песьня дапаможа сабраць грошы для Мішы Ларына. «Мýзыка — гэта вялікая сіла, якая павінна дапамагаць рабіць наш сьвет лепшым у глябальных і часам нават прыватных справах гэткага кшталту, — лічыць гітарыст гурта Піт Паўлаў. — Мы спадзяемся, што ўсё атрымаецца і заклікаем усіх хто можа, дапамагчы Мішу».

Дадатковая інфармацыя пра Міхася й акцыю даступная на сайце праекту.

Як пералічыць грошы

Пералічыць грошы Міхасю вельмі проста — дастаткова зайсьці ў любое аддзяленьне «Беларусбанку» й мець з сабой рэквізыты ягонага рахунку. Квітанцыю запаўняць ня трэба, пашпарт не патрэбны.

Рэквізыты рахунку:
Філіял 511 ААТ «ААБ Беларусбанк», код 815 УНП 100349858 р/с 3819382103561для пералічэньня на рахунак №01000019 для Ларына Міхася.

Кашалькі Webmoney. У далярах ЗША — Z622038393970, эўра — E286206891870, расейскіх рублях R695931672751, беларускіх рублях — B411817094794.

Паводле serca.tut.by

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром34

Жыхарка Магілёва пасля званка махляроў засталася без кватэры і ў агромністых даўгах5

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?5

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

«Можаш забыцца аб працы ў Кітаі». Беларуску абвінавацілі ў Кітаі ў расізме праз адно неадназначнае ФОТА20

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

Магілёўка хацела прыкурыць ад газавай пліты і праз два тыдні памерла ад апёкаў

«У мяне валасы як салома!» Якія памылкі мы робім пры доглядзе за валасамі летам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць