У сталіцы Венгрыі прайшла акцыя супраць закрыцця Цэнтральна-Еўрапейскага універсітэта, заснаванага Джорджам Сорасам.

У мітынгу, які стаў самым масавым за апошнія некалькі гадоў, па падліках арганізатараў, прынялі ўдзел каля 70 тысяч чалавек. Па іншых ацэнак, на акцыю сабраліся больш за 80 тысяч чалавек.

Цэнтральна-Еўрапейскі ўніверсітэт апынуўся пад пагрозай закрыцця пасля таго, як парламент у пачатку красавіка прыняў законапраект, які абавязвае замежныя вышэйшыя навучальныя ўстановы, якія працуюць у Венгрыі, мець філіял у сваёй краіне.

Універсітэт, заснаваны Сорасам, мае акрэдытацыю ў ЗША, але дзейнічае толькі на тэрыторыі Венгрыі.

***

Плануецца, што прэзідэнт Венгрыі Янаш Адэр павінен падпісаць законапраект аб рабоце універсітэтаў у панядзелак, пасля чаго ён уступіць у сілу. Удзельнікі акцыі пратэсту запатрабавалі, каб Адэр не падпісваў дакумент, а накіраваў яе на разгляд у Канстытуцыйны суд.

Цэнтральна-Еўрапейскі універсітэт быў заснаваны Джорджам Сорасам ў 1991 годзе. Выкладанне ў ВНУ вядзецца на англійскай мове. Навучанне ў Цэнтральна-Еўрапейскім універсітэце адначасова праходзяць каля 1,8 тысячы студэнтаў, як з Венгрыі, так і з некалькіх дзясяткаў іншых краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?