Грамадства1010

70% вакансій у Беларусі прапануюць заробак да 465 рублёў

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на інфармацыйны партал занятасці насельніцтва.

Па стане на 10 красавіка, доля вакансій з заробкам ад 266 да 365 рублёў складала 31%, ад 366 да 465 рублёў — 20,1%. Для тых, хто хоча працаваць няпоўны працоўны дзень, ёсць 18,7% ад агульнай колькасці свабодных працоўных месцаў — з аплатай працы да 265 рублёў (ніжэй за мінімальны заробак).

Доля вакансій, што прапануюць заробак ад 466 да 565 рублёў — складае 14,5%, ад 566 да 665 рублёў — 6,6%, ад 666 да 765 рублёў — 3,3%, ад 766 да 865 рублёў — 2,4%.

Ад 866 да 965 рублёў — 1,2%, ад 966 да 1065 рублёў — 0,8%, з заробкам вышэй за 1065 рублёў — 1,4%.

Усяго ў агульнарэспубліканскім банку вакансій на пачатак красавіка было 44,3 тыс. вакансій.

Сёння Аляксандр Лукашэнка, наведваючы Рэчыцкі раён, нагадаў пра патрабаванне дасягнення сярэдняга заробку па краіне ў 1 тыс. рублёў.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»31

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце жанчыну, якую падманулі расійскія турысты? Кампанія, якая тут ні пры чым, прапанавала ёй кампенсацыю3

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха2

Севярынец расказаў, як і навошта рэзаў сабе руку на Акрэсціна ў 2020‑ым5

«Хто валодае Малой Такмачкай, той валодае светам». Непрыступнае ўкраінскае сяло стала мемам7

Прэзідэнт Францыі зладзіў прабежку ў Ерэване. З ім пабеглі вулічныя сабакі9

5 карысных паслуг мінскага аэрапорта, якія вы маглі не ведаць1

У Мінску ставяць спецыяльныя боксы для сабак — вось для чаго3

«У гэты дзень не спала ўся краіна». У Докшыцах з помпай адкрылі аўтамыйню7

У Расіі павесілі банер «З Днём Попеды!»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»31

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць