Свет2222

У РПЦ да Вялікадня дабраславілі калекцыю праваслаўных iPhone у золаце за $3500

Перад святам Вялікадня брэнд люксовых смартфонаў Caviar выпусціў і асвяціў у царкве залатыя iPhone 7 з выгравіраваным на корпусе тэкстам малітваў «Ойча наш» і «Збаў і сцеражы», узоры мадэляў з'явіліся на сайце кампаніі.

Два першыя тэлефоны лімітаванай калекцыі з 99 апаратаў былі асвечаны ў Гарадзецкім Фёдараўскі мужчынскім манастыры: іх асабіста блаславіў і асвяціў біскуп Гарадзецкі і Вятлужскі Аўгусцін, паведамляе Znak.com са спасылкай на прэс-службу Caviar.

«Уладыку паказалі мадэлі, патлумачылі сутнасць калекцыі. Наколькі я ведаю, яму спадабаўся дызайн і ён яго высока ацаніў, пахваліў. Яны параіліся, вырашылі, што справа добрая, можна асвяціць. Ён дабраславіў у цэлым гэтую калекцыю. З боку царквы гэта было абсалютна бескарысліва і бясплатна», —распавяла прэс-сакратар брэнда Ганна Лобава.

Карпусы смартфонаў выкананы з суцэльнага золата. Гравіроўка ў выглядзе ўзору нанесена на заднюю панэль і бакавыя грані. «Дызайн тэлефона Caviar Credo «Збаў і сцеражы» ўвасабляе ў сваім пышным вобразе высокую ідэю ўрачыстасці веры», — гаворыцца ў апісанні мадэлі. Аб'ёмныя гравіроўкі пакрытыя золатам 999-й пробы.

У дэкоры мадэлі «Ойча наш» выкарыстаны арнаментальныя матывы ратонды ў храме Гроба Гасподняга ў Іерусаліме. Словы малітвы выгравіраваны па золаце і апраўленыя ўзорам. У дадатак да кожнай мадэлі смартфонаў прадстаўлены таксама гадзіннік Apple Watch. Кошт смартфонаў — ад $3500.

Навінку ўжо пракаментаваў протадыякан Андрэй Кураеў. У эфіры радыёстанцыі «Говоріт Москва» ён патлумачыў, што

выпуск пазалочаных тэлефонаў з выгравіраванымі малітвамі — гэта капрыз прадпрымальнікаў, і царкве не прыстала яму саступаць. Паводле яго слоў, гэта не тая рэч, якая неабходная хрысціяніну, і яна прызначана, каб выхваляцца сваёй заможнасцю і сваёй пабожнасцю.

«Тым больш тэлефоны (асабліва мужчыны) носяць у задніх кішэнях сваіх штаноў. Са святым тэкстам гэта не зусім дарэчы», — перасцярог Кураеў.

Кампанія Caviar заснавана італьянскім ювелірам Іліёй Джакамеці. Першы дэкараваны смартфон прадставілі ў 2001 годзе.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа44

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура17

Украіна атакавала азотны завод у Стаўрапольскім краі 

Пуцін падпісаў указ аб раздачы пашпартоў жыхарам Прыднястроўя8

«Сярод нас няма суперменаў і тэрмінатараў таксама». Павел Вінаградаў пра тое, калі вас спрабуюць завербаваць

Галоўная рэдактарка «Белсата» знялася ў фільме-фаварыце Канскага кінафестываля3

Найбольш імаверным вынікам завяршэння канфлікту ва Украіне назвалі «фінскі сцэнар»20

З лета пачнецца рэстаўрацыя Сафійскага сабора ў Полацку. Можа змяніцца і ягоны выгляд3

У кнігарні ў Нью-Ёрку будзе палічка з беларускімі кнігамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа44

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць