Літаратура22

Марціновіч трапіў у лонг-ліст расейскай літаратурнай прэміі. І задумаўся

Раман «Возера радасьці» беларускага пісьменьніка Віктара Марціновічатрапіў у лонг-ліст расейскай літаратурнай прэміі «Ясная паляна», што прысуджае Музэй-сядзіба Льва Талстога і кампанія Samsung. Марціновіч — у сьпісе твораў «сучаснай рускай прозы» (пры наяўнасьці намінацыі «замежная літаратура»).

Пісьменьнік задумаўся: маўляў, адчувае сябе «крыху шулерам», бо «Возера радасьці» хоць і напісанае па-расейску (прадаецца і па-расейску, і па-беларуску), але сам ён не расейскі, а беларускі празаік. Марціновіч падкрэсьлівае: беларускі празаік, які тым ня меней з павагай і сымпатыяй ставіцца да расейскай клясыкі, напрыклад Буніна, Чэхава і Талстога (так, у траўні Марціновіч чытаў у швайцарскім Бэрне вялікую лекцыю пра «Сьмерць Івана Ільліча» Льва Талстога).

Віктар Марціновіч зазначыў у інтэрвію Свабодзе, што ягоныя кнігі рэдка заўважаюць на беларускіх прэміях прозы (апошні раз — 13-е месца «Возера радасьці» ў галасаваньні за «Кнігу году — 2016», да таго ў 2015 годзе, калі раман «Мова» трапіў у лонг-ліст Прэміі Гедройця), бо ён «па-за тусоўкай». Пра іншыя прычыны пісьменьнік рэкамэндуе пытаць ужо не яго. Але пры гэтым Марціновіч падкрэсьлівае, што ставіцца з сымпатыяй да сяброў журы беларускіх літаратурных прэміяў і спадзяецца, што «прыйдзе той дзень, калі і на радзіме буду заўважаны».

Разам з тым п’еса Марціновіча «Кар’ера доктара Раўса», што цяпер пасьпяхова ідзе ў беларускім тэатры (у сераду, 31 траўня, — трэці паказ у РТБД), увосень мінулага году атрымала дыплём першай ступені ад «Беларусбанку» як адзін з найлепшых твораў пра Францішака Скарыну. Ды тое ня проза, заўважае Марціновіч, а ў празаічных узнагародах яму «на жаль, няма чым ганарыцца» (апошняя беларуская ўзнагарода — «Дэбют» 2012 году за раман «Сьцюдзёны вырай»).

«Я ня бачу праблемы ў тым, каб літаратурныя творы атрымлівалі замежнае прызнаньне і замежныя ўзнагароды, — разважае Марціновіч. — Мы ведаем цэлы шэраг літаратурных узнагародаў, якія даюць замежным аўтарам. Напрыклад, Нобэлеўская прэмія не заўсёды ідзе да аўтараў той краіны, дзе яна прысуджаецца. Я лічу, што для любога сур’ёзнага твору пападаньне ў замежныя прэміяльныя сьпісы — рэч даволі добрая, бо гэта адзіны шлях зьвярнуць увагу чытачоў глыбокай прозы. Замежныя сьпісы тут ніяк ня горшыя за нацыянальныя, тым больш калі ў краіне такая… так бы мовіць, пакручастая сытуацыя з афіцыйнымі літаратурнымі і культурніцкімі ўзнагародамі, як у Беларусі».

«Возера радасьці» Марціновіча раней трапляла ў лонг-ліст «Рускай прэміі — 2016» — расейскай прэміі для расейскамоўных пісьменьнікаў іншых краінаў. У лонг-лісты розных намінацыяў тады трапілі пяць беларускіх аўтараў — акрамя Марціновіча, Вольга Злотнікава з кнігай вершаў «Паства», Міхаіл Лучыцкі з раманам «Месца на рэі» і Андрэй Жвалеўскі і Яўгенія Пастэрнак з аповесьцю «Адкрыты фінал». Апошняя ўзяла трэцяе месца ў намінацыі «Малая проза».

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?4

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Усе навіны →
Усе навіны

«Заказаў больш, чым машын на лініі». Кіраўнік «А1 таксі» — пра цэны і беларускую мову ў дадатку2

Як самыя небяспечныя наркакартэлі свету захопліваюць Еўропу10

Багацце Ілана Маска за адзін дзень скарацілася на $34 млрд пасля сваркі з Трампам4

Намесніца рэдактара «Мінск-Навін» расказала, як змянілася яе жыццё пасля шлюбу з мусульманінам з Сірыі15

У Кіеве пад расійскім ударам загінулі трое ратавальнікаў

«Гісторыя не выклікае даверу». Польшча перадала Літве справу аб міжнароднай абароне беларускі, якая часта ездзіла ў камандзіроўкі7

«Я ведаю, што на гэтай вайне я здохну. Але хачу стварыць нармальны штуршок руху»: выйшла другая частка фільма «Волат. Жыццё на нулі»9

У Казахстане патлумачылі загадкавыя агні ноччу над краінай

Ціханоўская пра высылку з Беларусі ў жніўні 2020: Мне далі на зборы 20 хвілін43

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?4

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць