Надвор'е77

Рабаў: Гэтае лета ў Беларусі будзе цяплейшае, чым звычайна

Гэта лета ў Беларусі чакаецца крыху цяплейшае, чым звычайна, паведаміў БЕЛТА начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

фота Сяргея Гудзіліна

«Лета ў 2017 годзе чакаецца крыху цяплейшае, чым звычайна, сярэднесезонная тэмпература паветра на большай частцы будзе на паўградусы, а па паўднёва-заходняй палавіне на градус вышэйшая за норму (норма — плюс 16,8). Колькасць ападкаў чакаецца меншая за норму (норма 244 мм). Ападкі на працягу сезона будуць размяркоўвацца нераўнамерна», — расказаў сіноптык. Паводле слоў Дзмітрыя Рабава, ліўневыя дажджы гэтым летам нярэдка будуць суправаджацца навальніцамі, шкваламі, а часам і градам.

«Чакаецца ў летні перыяд і спёка: яе нам забяспечаць блакіруючыя антыцыклоны, якія не будуць пускаць у краіну вільготныя паветраныя масы. Прагназуецца некалькі перыядаў гарачыні працягласцю не больш за тыдзень. У сувязі з глабальным пацяпленнем так званыя блакіруючыя антыцыклоны сталі з'яўляцца часцей, менавіта яны ўтрымліваюць у нас сухое і гарачае надвор'е летам. Пры гэтым устанаўліваецца высокая і надзвычайная пажаранебяспека», — папярэдзіў Дзмітрый Рабаў.

Самае цёплае лета назіралася ў 2010 годзе, калі ў сярэднім па краіне тэмпература паветра за сезон дасягнула плюс 20,6 градуса і ўсе летнія месяцы былі цяплейшыя, чым звычайна, асабліва чэрвень з сярэднямесячнай тэмпературай паветра плюс 22,6. Ён стаў самым цёплым месяцам за ўвесь перыяд назіранняў (на 4,8 градуса вышэй за кліматычную норму). Самы дажджлівы летні сезон, з колькасцю ападкаў 335 мм, быў у 1998 годзе. Менш за ўсё — 111 мм ападкаў — назіралася за лета 1992 года.

Дзмітрый Рабаў таксама расказаў, якое надвор'е чакаецца ў кожным летнім месяцы. Так, у чэрвені сярэдяя месячная тэмпература паветра на большай частцы краіны прагназуецца на 0,5 градуса, а па захадзе на 1 градус вышэйшая за кліматычную норму (норма 15-17 градусаў цяпла). Але пры гэтым месячная колькасць ападкаў чакаецца меншая за кліматычную норму (норма 69-87 мм).

Сярэдняя месячная тэмпература паветра ў ліпені прагназуецца на большай частцы на 1 градус вышэйшая за кліматычную норму, а па паўночным усходзе - на 0,5 градуса (норма 17-19 градусаў вышэй за нуль). Месячная колькасць ападкаў чакаецца меншая за сярэднія шматгадовыя значэнні (норма 74-97 мм).

Сярэдняя месячная тэмпература паветра ў жніўні таксама прагназуецца на 1 градус вышэйшая за кліматычную норму (кліматычная норма плюс 16-17 градусаў). Месячная колькасць ападкаў мяркуецца ў межах сярэдніх шматгадовых значэнняў, па паўднёвай палавіне большая за норму (кліматычная норма 62-89 мм).

Каментары7

Цяпер чытаюць

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд28

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з Талстым і Дастаеўскім: у расійскую школьную праграму па літаратуры ўключаць кнігі пра «СВА»13

У Тэгеране праходзіць развітанне з Алі Хаменеі: Мядзведзеў пагражае блакадай праліваў, а новы лідар Ірана хаваецца ў бункеры5

У Полацку пасля рэканструкцыі адкрылі мост цераз раку Палату1

Папугай зляцеў ад гаспадароў у Лагойскім раёне. Яго бачылі ў Мінску2

Ці варта дзецям карыстацца ChatGPT? Разважае сузаснавальнік EPAM Леанід Лознер1

Пуцін накіраваў сваю яхту на поўнач — у Мурманск4

NASA запусціла робата, каб паспрабаваць адсунуць каштоўную касмічную абсерваторыю далей ад Зямлі

Беларус напаў з нажом на расійскага паліцэйскага, які сабраўся затрымаць яго за нелегальнае знаходжанне ў краіне3

ГУР Украіны знішчыла расійскі знішчальнік Міг-29 пад Севастопалем1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд28

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць