Свет22

Нованароджаным у Сінгапуры пачалі ўручаць позвы ў войска

У Сінгапуры бацькам нованароджаных хлопчыкаў разам з пасведчаннем аб нараджэнні з гэтага часу ўручаецца і позва ў войска, паведамляюць інфармагенцтвы.

Падобная ініцыятыва рэалізуецца Міністэрствам абароны Сінгапура і распаўсюджваецца толькі на грамадзян краіны.

«Мы хочам даць загадзя бацькам дзяцей мужчынскага полу усю неабходную інфармацыю аб абавязковым праходжанні вайсковай службы», — заявіў афіцыйны прадстаўнік мінабароны.

Як растлумачылі ў ведамстве, наступны напамін аб неабходнасці служыць у войску прыйдзе ўжо ў 13-гадовым узросце будучых прызыўнікоў. І з гэтага моманту бацькі, калі захочуць вывезці свайго сына за мяжу на тэрмін ад 3 месяцаў і больш, у тым ліку і на вучобу, павінны будуць атрымаць адпаведны дазвол уладаў.

Калі юнаку спаўняецца 16,5 гадоў, яго зарэгіструюць у сістэме воінскага ўліку. Хлопчыкі павінны будуць прайсці медкамісію і пры дасягненні 18-гадовага ўзросту папоўніць шэрагі ўзброеных сіл Сінгапура.

Воінская павіннасць для мужчын у Сінгапуры з'яўляецца абавязковай. Адслужыць у войску таксама павінны і замежнікі, якія атрымалі від на жыхарства ў другім пакаленні. Тэрмін службы доўжыцца ад 22 да 24 месяцаў, і за гэты час прадастаўляецца адпачынак працягласцю не больш за 14 сутак. Згодна з законам краіны, навабранец можа выбраць месца службы: узброеныя сілы, паліцыю або сілы самаабароны (пажарныя часткі).

Пасля заканчэння службы ў арміі мужчына становіцца рэзервістам і да 40 гадоў у абавязковым парадку кожны год праходзіць 2-тыднёвыя ваенныя зборы. Адтэрміноўкі ад прызыву прадстаўляюцца ў выключным выпадку на некалькі месяцаў. Паводле афіцыйных даных, толькі 10 чалавек за апошняе дзесяцігоддзе атрымалі падобную палёгку. Сярод іх плывец Джозэф Скулінг, які быў вызвалены на тры гады для падрыхтоўкі да Алімпіяды-2016 і апраўдаў давер, выйграўшы залаты медаль.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага44

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Усе навіны →
Усе навіны

Спёка. Як выжыць і паводзіць сябе ў такое надвор'е?1

Зараз афіцыйна: у нядзелю ў Беларусі да +37°С2

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт3

Сырскі: Праз пагрозу наступу з боку Беларусі Украіне давядзецца стварыць новыя брыгады8

Ва Уфе чутныя выбухі. Імаверна, атакаваны мясцовы НПЗ 

У Смалявічах апошнім часам даўка смярдзіць гноем. А чаму?5

37‑гадовага будаўніка з Брэста асудзілі па двух цяжкіх палітычных артыкулах2

У навічка НБА з топ-30 драфта бацька — беларус: вырас у галечы, дзеля развіцця сына прадаў матацыкл2

У метро пабілі легенду Мінска — жанчыну, якая шмат гадоў спявае пра Ісуса72

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага44

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць