Меркаванні33

«Вымушаны контрудар»

Піша Віталь Тарас.

Паводле апошніх паведамленьняў з Грузіі, расейскія войскі вярнуліся ў грузінскія гарады Горы, Сэнакі, Поці. Адрозна ад папярэдніх дзён, прадстаўнік генштабу РФ гэтым разам ня толькі не абверг гэтую інфармацыю, але заявіў, што расійскія міратворчыя сілы «маюць права» займаць грузінскі порт Поці. Паведамляецца, што «расейскія вайскоўцы знішчаюць маёмасць, якая належыць грузінскаму боку на базе берагавой аховы», а таксама пра выбухі на вайсковых складах. У Поці ў порце патапілі караблі. Ідуць рабункі: у Горы забралі машыну нават у замежных журналістаў.

«Міратворчую апэрацыю» ў Грузіі параўноўвалі ўжо з уварваньнем СССР у Чэхаславаччыну ў 1968 годзе і з анэксіяй чэскіх Судэтаў гітлераўскім Райхам у 1938. Між тым, апошнія паведамленні прымушаюць успомніць і крыху пазьнейшы час – вясну 1979-га.
17 лютага 1979 году Народна-вызвольная Армія Кітаю (НВАК) перайшла межы Сацыялістычнай Рэспублікі Віетнам на працягу 1460-кілямэтравай мяжы.
Афіцыйна Пэкін гэта называў «контрударам у мэтах самаабароны».
Кітайцы занялі на поўночным усходзе Віетнаму гарады Лаакай, Каабанг і Лангшон, адкуль да віетнамскай сталіцы Ханою заставаўся ўсяго 141 км. Войскам КНР напачатку процістаялі толькі адна рэгулярная і адна «сельскагаспадарчая» дывізіі СРВ. Такім чынам Пекін пакараў (яшчэ адзін афіцыйны выраз пекінскай прапаганды) Віетнам за ўвядзеньне ў 1978 годзе сваіх войскаў у сталіцу Кампучыі Пнампэнь. Гэта паклала канец крыважэрнаму рэжыму «чырвоных кхмэраў» Пол Пота, якога Кітай усяляк падтрымліваў.

Ужо ў сакавіку, аднак, 600-тысячнае кітайскае войска вымушана было адступіць, страціўшы 62,5 тысячы чалавек, а таксама мноства танкаў, гарматаў і іншай баявой тэхнікі. Віетнамцам удалося зьбіць некалькі кітайскіх самалётаў. Вырашальную ролю, безумоўна, адыграў тады Савецкі Саюз, які прывёў свае войскі на Далёкім Усходзе ў стан поўнай баявой гатовасці.

Гэта быў першы выпадак вайны паміж дзьвюма сацыялістычнымі краінамі.

Асабіста мяне тады ўразіла нават ня гэта. Запомніліся кадры хронікі на тэлеэкране, на якіх кітайскія войскі пры адступленьні акуратна разьбіралі дамы (літаральна по дошчачках), чыгунку, вывозілі захопленыя прадметы побыту вьетнамцаў. Якія, само сабой зразумела, жылі тады не нашмат лепей за кітайскіх братоў. Запомніліся і прымаўка, якую я тады ўпершыню пачуў ад майго дзеда: «Пойдзе Кітай – усё кідАй».

Зьмянілася эпоха.

Няма Савецкага Саюзу. Кітай стаў шмат у чым іншым. Засталася тагачасная лексыка ў вуснах расейскіх генэралаў і вышэйшага кіраўніцтва: «вымушаны контрудар», «пакараньне». І манера паводзінаў на чужой зямлі – таксама.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў23

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой19

У Расіі назвалі цэны на новыя «Волгі». Ці варта чакаць іх у Беларусі і што гэта наогул за аўто?10

Федэральны суддзя пастанавіў прыбраць імя Трампа з фасада Кенэдзі-цэнтра ў Вашынгтоне

У Мінску ўшанавалі памяць загінулых на Нямізе 27 гадоў таму5

Выпадак на канцэрце «Іванушак» на МТЗ. Спявак зацягнуў «О, Беларусія» — і тут адбылося вось што24

«Я стаў знакамітым пісьменнікам, ён таксама знайшоў нармальную працу». Філіпенка раскрыў, што пісаў жарты для Зяленскага7

Расія можа нанесці ўдар па вайсковым аб’екце ў Еўропе, каб раскалоць саюзнікаў Украіны — эксперт Bild14

Чаму ў тыраназаўра былі такія кароткія лапы?6

Беларускаму байцу ММА, які будаваў кар’еру ў Маскве, ФСБ нечакана забараніла ўезд у Расію пасля адпачынку ў Тайландзе9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў23

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць