Свет66

Дырэктарку адзінай у Расіі ўкраінскай бібліятэкі прысудзілі на чатыры гады

Мяшчанскі суд Масквы прызнаў былога дырэктара Бібліятэкі ўкраінскай літаратуры Наталлю Шарыну вінаватай у экстрэмізме і растраце і прыгаварыў да чатырох гадоў пазбаўлення волі ўмоўна.

tass.ru

«Шарына зрабіла дзеянні, накіраваныя на распальванне нацыянальнай нянавісці і варожасці, а таксама знявагу чалавечай годнасці. Шарына здзейсніла растрату грашовых сродкаў у карыслівых мэтах», — гаворыцца ў прысудзе, які зачытала суддзя Алена Гудоўшнікава.

Абвінавачванне прасіла суд прысудзіць Шарыну да пяці гадоў пазбаўлення волі ўмоўна. Адвакаты былога дырэктара бібліятэкі настойвалі на апраўдальным прысудзе.

Шарына назвала прысуд палітычным. «Я 35 гадоў працавала бібліятэкаркай. Мабыць, разбурэнне бібліятэкі было выгадна. Мне шкада бібліятэку», — сказала яна. Прызнаныя экстрэмісцкімі кнігі, зноў заявіла Шарына, былі падкінутыя.

Адвакат Іван Паўлаў, які бараніў Шарыну, паведаміў, што прысуд будзе аспрэчаны. Дзяржабвінаваўца Людміла Баландзіна, у сваю чаргу, заявіла, што задаволена прысудам і не будзе яго абскарджваць.

Наталлі Шарынай было выстаўленае абвінавачванне па арт. 282 КК РФ («Распальванне нянавісці альбо варожасці, а роўна знявага чалавечай годнасьці») і па ч. 4 арт. 160 КК РФ («Прысваенне або растрата, здзейсненыя арганізаванай групай ці ў асабліва буйным памеры»). З кастрычніка 2015 года яна знаходзілася пад хатнім арыштам.

Першае абвінавачванне звязана з распаўсюджваннем у бібліятэцы кніг ўкраінскага нацыяналіста Дзмітрыя Карчынскага, якія прызнаныя ў Расіі экстрэмісцкімі матэрыяламі. Шарына сцвярджала, што забароненыя кнігі былі падкінутыя ў бібліятэку. Па меры расследавання колькасць забароненых матэрыялаў у справе Шарынай вырасла да амаль двух дзясяткаў.

Абвінавачванне ў растраце звязана з меркаванай тратай Шарынай сродкаў, выдзеленых бібліятэцы, на адвакатаў, якія абаранялі яе па іншай крымінальнай справе.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі14

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Бельгія амаль безнадзейна прайгравала Сенегалу, але ў выніку святкавала перамогу1

Уладзімір Каранік у Інданезіі папазіраваў у знакамітай мясцовай кашулі ФОТАФАКТ5

У Нараўлянскім раёне знайшлі раней невядомую абарончую вежу часоў ВКЛ5

Валожын накрыла магутная залева ВІДЭА1

На вуду расійскіх пранкераў трапіў дарадца прэзідэнта Літвы1

Навукоўцы ўжо зафіксавалі рэкордную тэмпературу Сусветнага акіяна3

На чэмпіянаце свету была блізкая сенсацыя. Зборная Англіі ледзь уратавалася ад кангалезцаў2

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці12

Калі крама можа адмовіцца прыняць назад ці абмяняць няношанае адзенне? Патлумачылі ў МАРГ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі14

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць