Грамадства

Белчыгунка прызначыла шэраг дадатковых цягнікоў на ліпеньскія выхадныя

З нагоды 3 ліпеня Беларуская чыгунка прызначыла 20 дадатковых цягнікоў у міжрэгіянальных зносінах, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

Так, 30 чэрвеня, 1, 3 і 4 ліпеня дадатковыя цягнікі, а таксама прычапныя вагоны ў саставах рэгулярных цягнікоў будуць курсаваць па найбольш запатрабаваных кірунках: Мінск-Брэст-Мінск, Мінск-Віцебск-Мінск і Мінск-Гомель-Мінск.

На 8-9 ліпеня таксама прызначаныя дадатковыя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа для перавозкі ўдзельнікаў і гасцей свята «Александрыя збірае сяброў», які пройдзе ў вёсцы Александрыя Шклоўскага раёна. Дадатковыя цягнікі будуць курсаваць па маршруце Магілёў-Шклоў-Копысь (вёска Александрыя)-Шклоў-Магілёў і Орша-Копысь-Орша.

Ужо сёмы год запар Беларуская чыгунка прызначае цягнік міжрэгіянальных ліній бізнэс-класа на час правядзення Міжнароднага фестывалю «Славянскі базар у Віцебску». У бягучым годзе цягнік № 644/643 будзе курсаваць паміж Мінскам і Віцебскам падчас правядзення фестывалю штодня з 11 па 20 ліпеня. Са станцыі Мінск-Пасажырскі ён будзе адпраўляцца з 11 па 19 ліпеня ў 12.47 і прыбываць у Віцебск у 16.32. З Віцебска цягнік будзе адпраўляцца з 12 па 20 ліпеня ў 01.32 і прыбываць у сталіцу ў 05.17.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе дадатковых цягнікоў можна атрымаць на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі, а таксама па тэлефонах даведачнай службы.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?9

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

Разведка Швецыі: Эканоміка Расіі на мяжы найглыбейшага крызісу. Няясна, ці Пуціну пра гэта кажуць23

Аднаго чалавека на ўездзе ў Беларусь аштрафавалі за адзенне, другога — за абутак

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?9

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць