Грамадства3434

Суд вынес рашэнне па справе менеджара Burger King, які адказаў кліенту па-руску

Суд Цэнтральнага раёна Мінска паставіў кропку ў канфлікце мінчука Анатоля Новікава і кіраўніка аднаго з рэстаранаў Burger King. Справа спыненая за адсутнасцю складу адміністрацыйнага правапарушэння, піша Tut.by.

Ілюстрацыйнае фота

Нагадаем, у пачатку лета ў адным з рэстаранаў Burger King мінчук Анатоль Новікаў звярнуўся да касіра на беларускай мове. Аднак супрацоўнік замову ў яго не прыняў: сказаў, што не разумее. Кліент папрасіў дапамагчы адміністратара, але тая заявіла — ведаць мову работнікі не абавязаныя.

Тады ў кнізе скаргаў і прапаноў мужчына пакінуў запіс на беларускай мове. Вось толькі адказ на яго ён атрымаў па-руску. А гэта — парушэнне закона «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

У выніку на кіраўніка рэстаранам склалі пратакол аб адміністрацыйным парушэнні — в. 9.22 КоАП (Публічная абраза, ганьбаванне дзяржаўных і іншых нацыянальных моў, стварэнне перашкод і абмежаванняў у карыстанні імі, пропаведзь варожасці на моўнай глебе). Сума штрафу у дадзеным выпадку — ад чатырох да дзесяці базавых велічынь (ад 92 да 230 рублёў). Справу накіравалі ў суд.

— За адсутнасцю ў дзеі кіраўніка Burger King складу адміністрацыйнага правапарушэння, справа ў дачыненні да яго спыненая, — паведаміла Наста Шыльвян, памочнік старшыні Мінскага гарадскога суда.

Атрымаць аператыўны каментар у Burger King не ўдалося. Анатоль Новікаў таксама распавёў, што за судом не сачыў: «нецікава, не было жадання туды хадзіць».

— Мне не вельмі цікава, якое рашэнне прыняў суд, мэта тут была іншая, — кажа Анатоль. — Скаргі я пішу не для судоў, а каб кіраўніцтва кампаніі даведалася, што да іх заходзіў беларускамоўны чалавек, што яго неяк дзіўна абслугоўвалі і ёсць падстава падумаць аб чарговай маркетынгавай стратэгіі. Напрыклад, зрабіць меню па-беларуску.

Па словах Анатоля, гісторыя з Burger King — гэта не першы выпадак, калі ён пакідаў у кнізе скаргаў і прапаноў запіс на беларускай мове. Да гэтага таксама здаралася, што адказ прыходзіў па-руску, але кампаніі пазней за гэта перапрашалі.

— Ды і тады я яшчэ не ведаў, што па законе мне абавязкова павінны адказваць па-беларуску, — працягвае суразмоўца. — Цяпер, калі буду атрымліваць адказы па-руску, працягну звяртацца ў выканкамы раёнаў, дзе знаходзіцца мясціна, дырэктар якой даслаў мне ліст па-руску.

Каментары34

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

Беларусам збіраюцца дазволіць паляваць яшчэ на адну жывёліну

У Мінску ёсць дзіўны пераход са святлафорам, які вядзе ў тупік. Чаму так?6

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»2

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць