Грамадства33

Галоўным інжынерам будучай беларускай АЭС стаў расійскі спэцыяліст

Пра гэта паведаміў 19 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску інжынер дырэкцыі будаўніцтва АЭС Уладзімір Петрушкевіч.

Паводле яго слоў, у дырэкцыі новы спецыяліст працуе з 18 жніўня. «Ягоны стаж працы на атамных станцыях Расіі — прыблізна 25 гадоў, ён прайшоў усе пасады пачынаючы ад аператара», — падкрэсліў У. Петрушкевіч. Прадстаўнік дырэкцыі не стаў называць прозвішча і месца папярэдняй працы галоўнага інжынера будучай АЭС, адзначыўшы толькі, што ў найбліжэйшы час ён будзе прадстаўлены журналістам.

Паводле слоў Петрушкевіча, на адказныя пасады першага блока беларускай АЭС плануецца запрасіць 70—80 спецыялістаў з-за мяжы. «Да нас звяртаюцца шмат спецыялістаў. Для забеспячэння функцыянавання АЭС графік запрашэння людзей будзе ажыццяўляцца з апераджэннем будаўніцтва. Цяпер з імі ідуць перамовы», — сказаў прадстаўнік дырэкцыі.

Згодна з патрабаваннямі нарматыўных дакументаў, зазначыў Петрушкевіч, да 2014 года, не пазней як за два гады да ўводу станцыі ў эксплуатацыю (першы блок плануецца ўвесці ў 2016 годзе), павінен быць набраны ўвесь персанал АЭС. "Існуе графік апераджальнага набору, дзе па гадах, па розных этапах будаўніцтва вызначана, якія спецыялісты патрэбны для будучай АЭС», — сказаў інжынер дырэкцыі.

У. Петрушкевіч паведаміў, што для ўводу першага блока неабходна набраць 1,2 тыс. чалавек, а ўсяго на двух блоках беларускай АЭС будуць працаваць прыблізна 2 тыс. спецыялістаў.

Тым часам начальнік упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Юрый Міксюк паведаміў, што з новага навучальнага года каля 200 студэнтаў пачнуць навучанне ў галіне ядзернай энергетыкі.

Паводле яго слоў, з гэтай мэтай у беларускіх ВНУ адкрыты новыя спецыяльнасці і спецыялізацыі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі4

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Усе навіны →
Усе навіны

Арына Сабаленка стала амбасадаркай яшчэ аднаго брэнда2

У Польшчы Касцёл заклікаў спыніць распальванне варожасці да ўкраінцаў7

У Мінску цяпер будуюцца шэсць новых гандлёвых цэнтраў. Што за яны?8

«Яшчэ міліметр — і будзе попу бачна»: беларускі зноў абураюцца дзіцячымі калготкамі Conte17

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць43

Уладальнік мінскіх аквапаркаў атрымаў права гнаць самагонку3

У Нацбанку расказалі, што цікавасць беларусаў да еўра імкнецца да нуля10

Сярод зніклых без вестак у Непале ёсць грамадзянка Беларусі

У Брэсце шасцігадоваму дзіцяці ў краме прадалі алкагольны напой5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі4

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць