Усяго патроху55

Бацька, дачка і бабуля з Брэста працуюць над 3D-канструктарам Мірскага замка. І гэта толькі пачатак!

Што рабіць, калі ты прыйшоў у краму па беларускія цацкі, а там толькі канструктары з маскоўскім Крамлём, Статуяй Свабоды ці Эйфелевай вежай? Нехта пайшоў бы простым шляхам і набыў тое, што ёсць, але толькі не сям’я Бахуноў з Брэста. Сутыкнуўшыся з адсутнасцю канструктараў, якія б былі прысвечаны нашай гісторыі, яны вырашылі стварыць іх сваімі сіламі.

Берасцеец Сяргей Бахун разам з маці Тамарай і дачкой Адэляй на краўдфандынг-платформе «Талака» збіраюць грошы на стварэнне ўнікальнага для нашай краіны 3D-канструктара «Мірскі замак».

«Адэля вельмі любіць канструктары, якраз з ёй мы раіліся наконт таго, што можна было б цікавага зрабіць для дзетак. Да канкрэтных дзеянняў нас падштурхнула абурэнне, выкліканае знаходжаннем у мінскай краме набору «Ветлівыя людзі», гэтых персанажаў яшчэ называюць зялёнымі чалавечкамі. Выходзіць, зборная мадэль з расійскімі войскамі-акупантамі ёсць ў дзіцячых крамах, а нейкіх сапраўды карысных рэчаў, якія б распавядалі пра нашу гісторыю, няма? Дык як мы збіраемся выхоўваць дзяцей?», — каментуе Сяргей.

На адной з сямейных нарад Бахуны вырашылі: прыйшоў час рабіць нешта самастойна. Тым больш у бізнэсе досвед ужо ёсць: Тамара Уладзіміраўна даўно знаёмая многім як стваральніца крэатыўных, прыгожых паштовак з віншаваннямі па-беларуску.

Вось так выглядаюць паштоўкі ад Тамары Бахун. Фота: gazetaby.com.

«Мы шмат разважалі, апытвалі знаёмых і вырашылі пачаць з Мірскага замка як самай пазнавальнай архітэктурнай каштоўнасці. Але калі нашы мадэлі будуць запатрабаваныя, дойдзем і да іншых будынкаў — гарадскіх ратуш, касцёлаў, палацаў… Мабыць, уваскрэсім хаця б у такім выглядзе будынкі, якія былі знішчаны і страчаны. Трэба, каб беларусы ганарыліся сваёй гісторыяй і ведалі яе: шмат землякоў ні разу не былі ў тым жа Мірскім замку. А вось збяруць дома яго мадэль — і, спадзяюся, захочуць убачыць ужывую», — выказвае надзею Сяргей.

Макет будучага замка-канструктара.

Макет замка плануюць рабіць з кардону, памерам 30 на 30 сантыметраў. Сабраць яго можна будзе з дапамогай інструкцыі: без клею і нажніц. У камплект будуць увойдуць не толькі дэталі замка, але яшчэ і 5 фігурак гістарычных асоб таго часу ды жаўнераў у розных позах. Дакладны кошт пакуль невядомы, але цана будзе не большай за 30-40 рублёў.

Наколькі хутка тавар з’явіцца у крамах, залежыць ад таго, ці актыўна падтрымаюць праект на Талацэ: агулам на справу трэба сабраць 14800 рублёў.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў34

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу са спікерам і дэпутатамі Сейма Літвы. Што абмяркоўвалі?20

У Германіі падпалілі будаўнічую пляцоўку абароннай кампаніі4

Пуцін рэзка змяніў рыторыку: Дамовіцца паміж сабой павінны менавіта Расія і Украіна20

Украіна нанесла ўдар па порце Сочы

Дальнабойшчык са Смалявіч за рулём еў цукерку і падавіўся. У выніку загінулі двое

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў11

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў34

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць