Свет77

Трамп назваў саміт G20 вялізным поспехам

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў саміт «Вялікай дваццаткі», які прайшоў у Германіі, вялізным поспехам, нягледзячы на рознагалоссі ЗША з астатнімі краінамі па пытанні змены клімату, піша ВВС.

Reuters

У сумеснай заяве лідары 18 краін і ЕС афіцыйна прызналі рашэнне ЗША выйсці з Парыжскага пагаднення па клімаце.

Пры гэтым яны падкрэслілі, што астатнія члены «дваццаткі» па-ранейшаму будуць прытрымлівацца дамоўленасцяў.

У заяве таксама гаворыцца, што ЗША будуць намагацца цесна супрацоўнічаць з іншымі краінамі, каб дапамагчы ім больш экалагічным і эфектыўным спосабам здабываць і выкарыстоўваць выкапневае паліва.

У Парыжскім пагадненні закладзеныя абмежаванні выкідаў парніковых газаў з мэтай стрымаць глабальнае павышэнне тэмператур.

У канцы прэс-канферэнцыі канцлер Германіі Ангела Меркель, якая прымала саміт у Гамбургу, заявіла, што ўсё яшчэ шкадуе аб пазіцыі прэзідэнта Трампа па гэтым пытанні.

Меркель падзякавала астатнім 19 краінам, якія выступілі супраць перагляду пагаднення.

Аднак прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган пасля заявіў, што ратыфікацыя Парыжскага пагаднення яго краінай знаходзіцца цяпер пад пытаннем, бо выхад з яго ЗША ставіць пад пагрозу выплату кампенсацый краінам, якія развіваюцца.

Эрдаган заявіў, што калі Турцыя падпісвала пагадненне, Францыя паабяцала Анкары кампенсацыі за частку выдаткаў, звязаных з выкананнем умоў дамовы.

«Мы сказалі, калі так і будзе, пагадненне пройдзе праз парламент. У адваротным выпадку яно не пройдзе», — сказаў Эрдаган на прэс-канферэнцыі, адзначыўшы, што парламент пакуль не ўхваліў дамову.

Дональд Трамп пазней напісаў у твітары: «Саміт «Вялікай дваццаткі» стаў вялізным поспехам і быў цудоўна праведзены канцлерам Ангелай Меркель. Дзякуй!»

Каментары7

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць