Грамадства11

З 21 тысячы падсудных суды Беларусі апраўдалі 36 чалавек

«Беларускія суды запраграмаваныя караць», — лічыць праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

За першае паўгодзьдзе 2017 году ў беларускіх судах асуджана 21 326 чалавек, апраўдана 36 чалавек. Такія лічбы апублікаваныя на сайце Вярхоўнага Суду Беларусі

Самы распаўсюджаны від пакараньня — пазбаўленьне волі. У калёніі за першае паўгодзьдзе гэтага году для адбыцьця пакараньня адправілі 6 335 чалавек.

Абмежаваньне волі прызначанае 3 915 асуджаным, зь іх так званую «хімію» атрымалі 1293 чалавекі, «хатнюю хімію» — 2 622.

Папраўчыя работы прысудзілі 902 парушальнікам, арышт — 3480, штраф — 2443, грамадзкія работы — 2412, пазбаўленьне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасьцю — 125.

Калі зыходзіць з агульнай колькасьці, доля апраўдальных прысудаў склала 0,16%.

«На думку кіраўніцтва Вярхоўнага Суду, гэта сьведчыць пра якасьць працы судоў першай інстанцыі — яны самі неаднаразова пра гэта заяўлялі, — сказаў Свабодзе праваабаронца Валянцін Стэфановіч. — Калі ж цікавіць наша меркаваньне, нізкі працэнт апраўдальных прысудаў сьведчыць пра тое, што ёсьць пэўныя праблемы з судовай уладай у краіне. Паколькі гаворка пра зусім мізэрную колькасьць — меней за 1% апраўдальных выракаў — гэта азначае, што суды ў нас маюць выразна абвінаваўчы ўхіл».

Паводле Валянціна Стэфановіча, падобная тэндэнцыя ў беларускай судовай сыстэме не зьмяняецца ўжо працяглы час:

«Сытуацыя не мяняецца ня тое што гадамі, а дзесяцігодзьдзямі. Гэты працэнт застаецца фактычна нязьменным: плюс-мінус нейкая хібнасьць, але радыкальна нічога не карэктуецца вельмі працяглы час. Што ня можа не турбаваць».

Згодна са зьвесткамі Вярхоўнага Суду, па выніках першага паўгодзьдзя 2017-га больш за ўсё асуджаных за злачынствы супраць уласнасьці (8 217 чалавек), супраць жыцьця і здароўя (1 332), а таксама за злачынствы, зьвязаныя з наркотыкамі (1568).

Каментары1

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы7

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы7

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць