Усяго патроху33

Кампанія Michael Kors купіла абутковы брэнд Jimmy Choo за мільярд даляраў

Вытворца моднага адзення і торбаў Michael Kors Holdings набыў брытанскі элітны абутковы брэнд Jimmy Choo. Сума ўгоды ацэньваецца ў 896 млн фунтаў (1,1 млрд даляраў).

Jimmy Choo абвясціла аб пошуку пакупніка ў красавіку гэтага года. У апошнія гады продажы кампаніі падалі.

Згодна з умовамі здзелкі, брытанскі брэнд стане падраздзяленнем Michael Kors.

«Нам падабаецца гламурны стыль дызайнаў Jimmy Choo і тое, як яны задаюць трэнды. Мы чакаем, калі Jimmy Choo далучыцца да нашай элітнай групы», - заявіў заснавальнік і саўладальнік Michael Kors Holdings Майкл Корса.

План продажу брытанскага брэнда падтрымаў галоўны акцыянер Jimmy Choo, кампанія JAB Holdings.

Малайзійскі дызайнер Джымі Чу - заснавальнік брытанскага брэнда.

У заяве Michael Kors гаворыцца, што зліццё кампаній, як чакаецца, павінна значна павысіць продажы Jimmy Choo, а таксама пашырыць асартымент тавараў кампаніі.

У кампаніі таксама спадзяюцца на пашырэнне колькасці мадэляў мужчынскага абутку і на больш актыўны выхад Jimmy Choo на сусветныя рынкі, у першую чаргу азіяцкія.

Jimmy Choo вырабляе абутак прэміум-класу і іншыя прадметы раскошы ад 1996 года.

Фірму заснавалі дызайнер абутку Джымі Чу і былы рэдактар аддзела аксесуараў Vogue Тамара Мелан.

У кампаніі 150 магазінаў па ўсім свеце.

Туфлі Jimmy Choo можна нярэдка ўбачыць на «чырвоных дарожках».

У прыватнасці, гэтаму абутку аддавалі перавагу Джэніфер Лопес, Бейонсе, Эма Стоўн і герцагіня Кембрыджская Кейт.

Але ў апошнія гады рост продажаў Jimmy Choo стаў запавольвацца. Калі тры гады таму кампанія адчыталася аб росце продажаў на 12% у параўнанні з папярэднім годам, то цяпер гэты паказчык складае ўсяго 2%.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна2

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна

Усе навіны →
Усе навіны

З цягніка Калінінград — Адлер на мяжы Беларусі знялі беларуску з дзіцём, нібыта за экстрэмізм2

Донар з анкагеннай мутацыяй стаў бацькам амаль 200 дзяцей у Еўропе — некаторыя ўжо памерлі ад раку4

У Гомелі ў аддзеле выпечкі сеткавай крамы пакупнікі ўбачылі прусакоў3

У Еўракамісіі расказалі, куды пойдуць 30 мільёнаў еўра, якія выдаюцца Беларусі13

«Віншуем цяперашніх герояў-абаронцаў»: беларускі комік Андрэй Скараход павіншаваў расійскіх вайскоўцаў31

Элітны ЖК «Маэстра» ў Мінску ўведзены ў эксплуатацыю1

Дзіця каля гімназіі проста выбегла перад аўтамабілем, і такія сітуацыі здараюцца рэгулярна2

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна2

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць