Меркаванні33

Журналіст АНТ Думбадзэ: «Для мяне як грузіна гэта крыўдна»

Журналіст тэлекампаніі АНТ камэнтуе сытуацыю вакол прызнаньня Расеяй незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.

Журналіст тэлекампаніі АНТ Тэнгіз Думбадзэ камэнтуючы сытуацыю вакол прызнаньня Расеяй незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі, адзначыў:

«Сёньня сусьветную супольнасьць павінна хваляваць ня тое, хто прызнае, а хто не. А тое, каб захавалася Грузія. Грузія стала закладніцай вельмі сур’ёзных супярэчнасьцяў двух гігантаў — Амэрыкі і Расеі. Я баюся, каб гэтае процістаяньне не прывяло да таго, каб з мапы сьвету ня зьнікла краіна, якую называюць Грузія. Вось гэта мяне вельмі балюча б’е. І ўжо ўцёкі з Абхазіі і Асэтыі, пакідае гэтыя рэспублікі грузінскае насельніцтва. І гэта самае трагічнае».

Спадар Думбадзэ лічыць, што нельга апраўдаць ваенныя дзеяньні на тэрыторыі Грузіі.

«Кропля пралітай чалавечай крыві, дзе б гэта ні было, для мяне гэта трагедыя. І я ніколі не магу гэта апраўдаць, з чыйго б боку гэта ні было. А тое, што Расея прызнала незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі, для мяне як грузіна гэта крыўдна. Я заўсёды жыў з тым, што Паўднёвая Асэтыя і Абхазія ўваходзілі ў Грузію.

Як сябе будзе паводзіць Беларусь, цяжка меркаваць, бо для яе Расея — стратэгічны партнэр. Але калі ў Маскве некалькі год таму ішла чыстка грузінскага насельніцтва і Расея заклікала Беларусь увесьці візавы рэжым, то гэтага не адбылося».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка5

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве на дах дома паставілі ЗРК «Панцыр»7

Дэлегатцы КР Аляксандры Мамаевай вынеслі вотум недаверу ў яе ж фракцыі16

Вольга Такарчук выказалася пра Ціханоўскага: «Ён знік, таму што тут абасраўся. І трэба было неяк ратаваць сітуацыю»56

Мінскі каршэрынг прапанаваў легендарную «капейку»5

Зяленскі назваў масіраваную атаку на Пецярбург адказам на адмову завяршыць канфлікт паміж Расіяй і Украінай2

На вайне ва Украіне паранілі палітыка, экс-дэпутата Алега Цягнібока

Беларускамоўнага шматдзетнага бацьку з Мінска судзілі па палітычнай крыміналцы4

У Гомелі беларуса асудзілі, імаверна, па новай справе «рэйкавых партызанаў»

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка5

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць