Свет

Сенат ЗША зацвердзіў новага кіраўніка ФБР

Сенат кангрэса ЗША зацвердзіў Крыстафера Рэя новым кіраўніком Федэральнага бюро расследаванняў (ФБР). Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

За кандыдатуру былога намесніка кіраўніка Мінюста ЗША прагаласавалі 95 сенатараў, двое выступілі супраць.

Месца дырэктара сілавога ведамства пуставала з 10 траўня, калі Джэймс Комі быў звольнены прэзідэнтам Дональдам Трампам. Па сцвярджэнні кіраўніка дзяржавы, Комі дапусціў службовы падлог, спыніўшы расследаванне ў дачыненні да былога дзяржсакратара Хілары Клінтан, якое тычыцца выкарыстання электроннай пошты для перадачы звестак, якія складалі дзяржаўную таямніцу.

11 мая The New York Times апублікавала нататку, у якой падаваліся звесткі аб тым, што Трамп патрабаваў ад Комі спыніць расследаванне ў дачыненні да былога памочніка па нацбяспецы Майкла Фліна.

12 ліпеня Рэй заявіў, што не будзе прыносіць Трампу клятву вернасці, удакладніўшы, што «яго клятва вернасці - канстытуцыі, уладзе закону і місіі ФБР».

Рэй — былы адвакат Міністэрства юстыцыі, які займаўся абаронай па справах аб эканамічных злачынствах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі12

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У акупаваным Крыме праз праблемы з мабільнай сувяззю вяртаюцца да таксафонаў2

Рыбакі злавілі на Прыпяці сома, але не думалі, што яго могуць скрасці1

Швейцарыя памяняе свайго пасла ў Беларусі1

Зборная Іспаніі пасля чэмпіянату свету ўзначальвае рэйтынг ФІФА

«Ураджай шукае дом». У гомельскай кавярні задарма раздаюць кабачкі ўсім ахвотным1

Памёр легендарны англійскі футбаліст Кевін Кіган

Мяняецца праца банка даных беларусаў, якім забаронены выезд за мяжу5

«Вялікая страта для ўсёй Беларусі». Ціханоўская адгукнулася на смерць Святланы Курс2

Пажар у гродзенскай бальніцы справакаваў адзін з пацыентаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі12

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць