Працоўныя мігранты, якія працуюць у Германіі, у 2016 годзе перавялі дадому 4,2 мільярда еўра.
Гэта найбуйнейшая сума за ўсю гісторыю краіны з моманту аб'яднання ў 1990 годзе. Аб гэтым піша WirtschaftsWoche са спасылкай на Бундэсбанк.
Больш за ўсё сродкаў мігранты перавялі ў Турцыю — каля 800 мільёнаў еўра. WirtschaftsWoche адзначае, што дадзеная сума застаецца стабільнай на працягу некалькіх гадоў. Пры гэтым аб'ём пераводаў у Сірыю за 2016 год вырас адразу ў чатыры разы — з 18 да 67 мільёнаў еўра.
У параўнанні з 2015 годам агульная сума пераводаў вырасла на 700 мільёнаў еўра.
Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»
Каментары