Эканоміка

Capital.com атрымаў інвестыцыі ў памеры $25 млн

Кіпрская фінтэхкампанія Capital.com прыцягнула капітал у $25 млн ад фондаў Larnabel Ventures і VP Capital на інавацыйны праект. У яго ўклалі інвестыцыі беларускі бізнэсовец Віктар Пракапеня і Larnabel Ventures, інвеставаўшы па $12,5 млн.

Кампанія Capital.com паведамляе аб распрацоўцы мабільнага дадатка для фінансавага гандлю з дапамогай штучнага інтэлекту. Інавацыйная функцыя Smart Feed фармуе персаналізаваныя навінавыя стужкі, зыходзячы з інвестыцыйных паводзін трэйдараў.

Smart Feed дапамагае карыстальнікам пазбегнуць «ментальных эфектаў» — празмернай самаўпэўненасці, эфекту дыспазіцыі і іншых. У выпадку іх ўзнікненне функцыя дэманструе інвестару навучальную інфармацыю пра больш эфектыўнае кіраванне капіталам.

Цяпер заяўка на інавацыйнае рашэнне Smart Feed чакае зацвярджэння ў патэнтавай камісіі, аднак дадатак ужо пачаў працаваць у тэставым фармаце для краін Еўрасаюза. Запуск праекта ў Расіі на дадзены момант не плануецца.

Па словах выканаўчага дырэктара Capital.com Кіры Бондаравай, фінансавыя тэхналогіі адкрываюць для кампаній каласальныя магчымасці. Выкарыстоўваючы штучны інтэлект, у прыватнасці, перадавую функцыю Smart Feed, «Capital.com зможа як навучаць карыстальнікаў, так і прасоўваць рацыянальны падыход да інвестыцый».

Дадатак для смартфонаў Capital.com даступны ў крамах Itunes і Google Play еўрапейскіх краін.

У праект уклалі інвестыцыі ў памеры $25 млн Віктар Пракапеня і Larnabel Enterprises, інвеставаўшы па $12,5 млн.

Нагадаем, вядомы беларускі бізнэсмен Віктар Пракапеня з'яўляецца самым буйным падаткаплацельшчыкам падаходнага падатку з фізічных асоб па выніках 2016 года і за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі.

Нагадаем, раней паведамлялася, што Фонд Larnabel Ventures СЯМ'І Гуцэрыева і VP Capital Віктара Пракапені абвясцілі аб сумесным інвеставанні на кампаніі Banuba. Стартап займаецца распрацоўкай мабільных дадаткаў з выкарыстаннем дапоўненай рэальнасці (AR).

Аб Capital.com

Capital.com — фінтэхкампанія, якая распрацоўвае мабільныя дадаткі для інвестыцый. Адзін з дадаткаў прадастаўляе карыстальнікам платформу для гандлю фінансавымі інструментамі з мабільных прылад. Штаб-кватэра Capital.com размешчана ў г.Лімасоле (Кіпр). Capital.com з'яўляецца інвестыцыйнай кампаніяй, валодае ліцэнзіяй Камісіі па каштоўных паперах і біржах Кіпра. Кампанія працуе толькі на рынку Еўрапейскага саюза. У найбліжэйшай будучыні Сapital.com будзе пашыраць геаграфію сваёй прысутнасці ў іншых рэгіёнах. Дадатковую інфармацыю вы можаце знайсці на сайце: https://capital.com/.

Аб VP Capital

VP Capital — міжнародная інвестыцыйная платформа з фокусам на індустрыю сучасных тэхналогій. Віктар Пракапеня, заснавальнік кампаніі, вядомы інвестыцыямі ў Viaden Media, лідара сярод распрацоўшчыкаў мабільных дадаткаў, а таксама ў exp(capital), кампаніі ў сферы маркет-мэйкінгу. Падрабязнасці на https://vpcapital.com.

Аб Larnabel Enterprises

Larnabel Enterprises — фонд сям'і Гуцэрыева, які спецыялізуецца на інвестыцыях у тэхналагічны сектар. У штогадовым рэйтынгу самых багатых сем'яў Расіі, складзеным Forbes, у 2016 годзе годзе Гуцэрыевы занялі першае месца з агульным капіталам у $10 млрд. Сфера іх бізнэс-інтарэсаў уключае фінансы, здабычу карысных выкапняў, нерухомасць і ІТ.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску2

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Дарожную разметку ў Мінску ўсё часцей наносяць пластыкам4

Беларуска з'ездзіла ў Непал на тры тыдні за $1280. Як там было?3

У Лідскім замку пачалі праводзіць незвычайныя экскурсіі на досвітку

У Германіі выставілі на аўкцыён карціну Фердынанда Рушчыца

Расійскі рэактыўны дрон «Бандэроль» упаў у Петрыкаўскім раёне9

У Еўропе з'явіўся новы лаўкостар з квіткамі ад 40 еўра1

У Пецярбургу партнёр выгнаў беларуску з кватэры ў адной майцы. За яе крыкі яе ж пакаралі арыштам4

У Індыі пры спробе бацькоў выратаваць 18‑гадовага сына ад суіцыду загінулі ўсе трое2

Правесці Аляксандра Мілінкевіча ў апошні шлях прыйшлі сотні беларусаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску2

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць