Меркаванні1010

«Любіць — гэта кантэкст, а не выбар»

Піша Стась Карпаў.

Мне ў каментах «пра Менск» напісалі, што вось нехта любіць Львоў, а нехта нейкі горад яшчэ — за мяжой, а ў Менску — няма чым дыхаць. Я гэтае «няма чым дыхаць» чую часта і здаўна. Але за гэты час — не наблізіўся да разумення, што гэта значыць.

Справа ў тым, што я не ўмею любіць тое, з чым я не стасуюся. На што я не ўплываю, з чым у мяне няма ўзаемапранікнення.

Таму я не ўмею любіць заходы і ўсходы. Не умею любіць «зорнае беларускае неба». Не ўмею — і ўсё.

Я ўмею любіць горад і вёску. Умею любіць людзей, умею любіць мінулае і магчымую будучыню. У Беларусі.

Бо Беларусь гэта — мая сфера адказнасці. Бо там, дзе пачынаюцца памежныя слупы, — там я не павінен лезці са сваёй любоўю. Там, за слупамі, кожная кветачка, кожнае слова і лапік асфальту павінен быць далюблены кімсьці іншым.

Таму я і не ўмею любіць чужыя гарады, бо іх рабіў не я. Не мае продкі і не для мяне. Я магу радвацца за іншых людзей, якія «налюбілі» сабе такую прыгажосць. Зайздросціць ім ці спачуваць. Але любіць — не магу, бо любіць — гэта кантэкст, а не выбар.

Калі Менск не любіць гарадзенец — гэта нармальна. Бо і горад гэты ніяк з ім не стасаваўся. Калі менчук піша пра сваю нелюбоў да свайго горада, я бачу страчаны час. Я бачу знясіленасць і крыўды. Я бачу нязробленае, няпройдзенае, нявыпітае, непраседжанае, неадкрытае. Я бачу праблему не горада, а біяграфіі.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Усе навіны →
Усе навіны

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову14

Кіруючая партыя Германіі хоча высылаць сірыйцаў, якія беглі ад грамадзянскай вайны, назад на радзіму — нават рэгулярнымі рэйсамі12

Упершыню за больш як паўстагоддзя людзі зноў паляцяць да Месяца13

«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі24

Еўракамісія пачала расследаванне з-за тыктокаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, якія заклікаюць да выхаду Польшчы з ЕС11

Расійскія войскі ўдарылі па шматпавярховіку ў гістарычным цэнтры Харкава

ГУР раскрыла падрабязнасці інсцэніроўкі гібелі камандзіра РДК, за якую атрымала $500 тысяч ад заказчыкаў ВІДЭА1

Дзмітрый Мядзведзеў: Фінляндыі давядзецца заплаціць за сваю мярзотную русафобію15

Дарожныя штрафы будуць спісваць з карткі аўтаматычна. Але не ва ўсіх выпадках2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць