Здароўе88

Электронныя рэцэпты на лекі пакуль не ўкараніліся. Разбіраемся чаму

У 2015 годзе ў Мінску стартаваў рэспубліканскі праект «Электронны рэцэпт». Тады пацыентам некалькіх мінскіх дзяржаўных паліклінік пачалі выдаваць на бязвыплатнай аснове спецыяльныя пластыкавыя карткі, якія мусілі замяніць сабой звычайныя папяровыя рэцэпты на лекі.

Тады ж паведамлялася, што Міністэрства аховы здароўя плануе, што ўжо ў 2017 годзе па ўсёй краіне можна будзе карыстацца электроннымі рэцэптамі. Прайшла ўжо палова 2017 года, а інфарматызацыя сферы аховы здароўя рухаецца вельмі павольна. Так, у Мінску цяпер усе паліклінікі пачалі выдаваць электронныя рэцэпты. Але ў рэгіёнах гэтая тэхналогія прыйшла толькі ў 28 установаў. Да таго ж, адна справа — выдаваць пацыентам пластыкавыя карткі, а зусім іншая — запісваць на іх рэцэпты і заахвочваць людзей карыстацца імі. Шмат хто кажа, што картку ім выдалі, але рэцэпты выпісваюць традыцыйныя, на паперцы.

Мы запыталіся ў Міністэрства аховы здароўя, чаму ж сістэма электронных рэцэптаў дагэтуль не працуе паўнавартасна і калі ўжо папяровыя рэцэпты канчаткова знікнуць.

У міністэрстве кажуць, што сістэма працуе. У межах пілотнае зоны ўжо выпісана па ўсёй краіне амаль 2 мільёны рэцэптаў. Аднак не ўсе такія рэцэпты сёння атаварваюцца праз сістэму «Электронны рэцэпт». У большасці выпадкаў гэта звязаны з тым, што камерцыйныя аптэкі пакуль не падключаныя да сістэмы. Але яны не супраць, і ніякіх спецыяльных дамоўленасцей для гэтага не патрабуецца. Прыватныя сеткі аптэк дапрацоўваюць уласнае праграмнае забеспячэнне, і іх падключэнне да сістэмы плануецца распачаць з кастрычніка 2017 года.

Папяровыя рэцэпты, значыцца ў адказе міністэрства, не адмяняюцца пры ўкараненні электронных нідзе ў свеце, нават у самых сучасных у гэтых адносінах краінах, напрыклад, у Эстоніі, дзе зусім невялікі адсотак рэцэптаў (каля 5%) выпісваецца на паперы. Іншая справа, што пры выпісцы электроннага рэцэпту на рукі выдаецца не ўласна рэцэпт, а памятка пра прыём прэпарата.

Галоўная задача, якую неабходна вырашаць з укараненнем тэхналогіі электронных рэцэптаў, — поўная камп’ютарызацыя працоўных месцаў і навучанне дактароў працы з медыцынскімі інфармацыйнымі сістэмамі. Таму на першых этапах укаранення новай тэхналогіі выпіска электронных рэцэптаў мусіць адбывацца адначасова з выдачай папяровых.

З адказу міністэрства вынікае, што невыкананне планаваных тэрмінаў укаранення электронных рэцэптаў па ўсёй Беларусі звязана з тым, што інфарматызацыя працоўных месцаў дактароў ідзе даволі павольна, і яны не паспяваюць вывучыць усе дробязі працы з сістэмай.

Адзначаецца таксама, што рэцэптурныя бланкі, прызначаныя для выпіскі наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, з’яўляюцца бланкамі строгай справаздачнасці са ступенямі абароны і прызначаныя для прадухілення патраплення гэтых лекавых сродкаў у нелегальнае абарачэнне.

Бланк для выпіскі льготных рэцэптаў таксама з’яўляецца бланкам строгае справаздачнасці і адначасова фінансавым дакументам, на падставе якога адбываецца разлік паміж установамі аховы здароўя і аптэчнымі арганізацыямі.

Такія ж меры абароны ў сістэме электронных рэцэптаў яшчэ не распрацаваныя. І гэта яшчэ адна прычына недасканаласці яе працы.

Для таго, каб кансерватыўная доктарка старога гарту ўключыла камп’ютар і выпісала электронны рэцэпт, патрэбны важкі стымул, якога ў міністэрстве, напэўна, так і не прыдумалі. А пакуль нашмат прасцей чыркануць на паперцы некалькі словаў.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Усе навіны →
Усе навіны

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову14

Кіруючая партыя Германіі хоча высылаць сірыйцаў, якія беглі ад грамадзянскай вайны, назад на радзіму — нават рэгулярнымі рэйсамі12

Упершыню за больш як паўстагоддзя людзі зноў паляцяць да Месяца13

«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі24

Еўракамісія пачала расследаванне з-за тыктокаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, якія заклікаюць да выхаду Польшчы з ЕС11

Расійскія войскі ўдарылі па шматпавярховіку ў гістарычным цэнтры Харкава

ГУР раскрыла падрабязнасці інсцэніроўкі гібелі камандзіра РДК, за якую атрымала $500 тысяч ад заказчыкаў ВІДЭА1

Дзмітрый Мядзведзеў: Фінляндыі давядзецца заплаціць за сваю мярзотную русафобію15

Дарожныя штрафы будуць спісваць з карткі аўтаматычна. Але не ва ўсіх выпадках2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць