У гэтыя выхадныя Мінск адзначае 950-годдзе. Святочных мерапрыемстваў запланавана мноства, і, магчыма, сярод іх вы знойдзеце што-небудзь сабе па душы.

Кароткая праграма на 9 верасня выглядае прыкладна так.
З 11.30 на пляцоўцы каля Палаца спорту пачнецца канцэртная праграма, разгорнецца святочны гандаль і выстава-кірмаш майстроў мастацтваў. Адбудзецца фестываль мастацтваў беларусаў свету. На 20.00 тут запланаваны канцэрт Прэзідэнцкага аркестра Беларусі.
У канцэртнай зале па традыцыі пройдзе цырымонія заключэння шлюбу дзевяці пар з усіх раёнаў Мінска. Цырымонія ўручэння ўзнагарод «Мінчанін года» і святочны канцэрт майстроў мастацтваў сёлета прыме Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета.
Завершыць суботнія мерапрыемствы святочны салют у 23.00 у раёне Палаца спорту.
Некаторыя мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню юбілейнай даты беларускай сталіцы, будуць праходзіць на працягу некалькіх дзён. Напрыклад, 9-10 верасня адбудзецца фестываль гістарычнай рэканструкцыі «Мінск старажытны», галоўная пляцоўка якога разгорнецца на скрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава. Цяпер тут узводзіцца рыцарскі гарадок з вежамі, месцам для спаборніцтваў, намётавым лагерам, трыбунамі для гледачоў. Гледачы змогуць убачыць сцэны з розных эпох: з XIII стагоддзя да II сусветнай вайны. Канцэптуальна фестываль ўяўляе з сябе тэатралізаванае відовішча з удзелам не толькі прафесіяналаў гістарычнай рэканструкцыі, але і аматараў.
Канцэртныя праграмы чакаюць мінчан і гасцей ва ўсіх адміністрацыйных раёнах горада. У прыватнасці, яны запланаваныя ў парку «Курасоўшчына», у парку Дружбы народаў, на аэрадроме Баравая і аэрапорце Мінск-1. Будуць праводзіцца святы вуліц, спартыўныя мерапрыемствы, конкурсы.
Асноўная святочная пляцоўка размесціцца на тэрыторыі ад Верхняга горада да парку Перамогі. Максімальная канцэнтрацыя гандлёвых аб'ектаў будзе ля Палаца спорту. 9 верасня з 10.00 да 23.00 і 10 верасня з 10.00 да 17.00 тут размесціцца вялізны фуд-корт на 2,5 тыс. пасадачных месцаў.
Гэта далёка не ўсе мерапрыемствы, запланаваныя на выхадныя. Больш падрабязна з праграмай святкаванняў у Мінску і за горадам можна азнаёміцца на сайтах БЕЛТА і Relax.by.
-
Расіяніну, які п'яным пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро, вынеслі лагодны прысуд
-
Латушка пра магчымасць вайны ў Беларусі: Гэта ж вар'яцтва, не ўяўляю, як крамлёўская прапаганда будзе тлумачыць гэта
-
«Да канца года, спадзяюся, зможам рэалізаваць адну-дзве рэчы». Бабарыка — пра свой новы праект і беларускую мову
Цяпер чытаюць
DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння
Каментары