Мова2929

3% vs 97%: як уратаваць нацыянальную мову

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны і грамадскі рух «Дзея» прэзентавалі шэраг рэкамендацый па паляпшэнні стану беларускай мовы на прэс-канферэнцыі 8 верасня.

«У банку прававой інфармацыі з прыкладна двухсот тысяч нарматыўных актаў толькі 3,1% беларускамоўныя. І нават гэтыя нешматлікія акты на беларускай мове маюць тэхнічны характар і невялікі аб’ём», — адзначыў юрыст «Дзеі» Аляксандр Жук. З поўным тэкстам даследавання можна азнаёміцца па спасылцы.

Каб выправіць дадзеную сітуацыю, паўгады таму ТБМ і «Дзея» распачалі ініцыятыву «Перакладатон», дзякуючы якой валанцёрамі быў перакладзены на беларускую мову Грамадзянскі кодэкс. Актывісты не збіраюцца спыняцца на гэтым, а плануюць перакласці аналагічным чынам Працоўны кодэкс, а таксама накіраваць рэкамендацыі па паляпшэнні стану беларускай мовы ва ўрад, парламент і Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў, з подпісам старшыні ТБМ Алега Трусава. Сярод сфармуляваных рэкамендацый:

  • унесці змены ў закон «Аб нарматыўных прававых актах», у адпаведнасці з якімі акт прымаецца на беларускай і рускай мовах;
  • увесці пасаду ўпаўнаважанага па абароне дзяржаўных моваў;
  • унесці змены ў закон «Аб абароне правоў спажыўцоў» і СТБ 1100-2016, паводле якіх інфармацыя павінна даводзіцца да спажыўца адразу на дзвюх дзяржаўных мовах;
  • дадаць змены ў закон «Аб рэкламе», паводле якіх рэклама мусіць падавацца адначасова на дзвюх мовах, або ўвесці норму аб 50% рэкламы кожнай з дзяржаўных моваў.

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў і намесніца старшыні ТБМ Алена Анісім адзначыла, што праект закона «Аб нарматыўных прававых актах» падрыхтаваны на беларускай мове. «Зараз сваю задачу я бачу ў тым, каб пераканаць дэпутатаў, Савет міністраў прыняць гэты дакумент адначасова на дзвюх дзяржаўных мовах у Палаце прадстаўнікоў у другім чытанні», — дадае Анісім.

Апроч праекта рэкамендацый у заканадаўчай сферы, актывісты «Дзеі» прадставілі сайт Nabyvaj.by, што ўяўляе сабой сэрвіс бясплатнага перакладу для беларускіх і замежных бізнэс-суб’ектаў. На дадзеным сайце прадстаўнікі той ці іншай кампаніі могуць пакідаць заяўкі з матэрыяламі, што хацелі б перакласці на беларускую мову (інфармацыя пра кампанію ці пра пэўны тавар: склад прадукта, інструкцыя карыстання таварам і інш.).

Акрамя таго, электронны рэсурс дае магчымасць прагледзець ужо існуючыя прыклады паспяховага выкарыстання беларускай мовы ў маркетынгу і рэкламе. Сярод іх прысутнічаюць як Velcom, Symbal.by, «Лідскае піва», так і, напрыклад, Coca-Cola з нядаўняй рэкламнай кампаніяй з удзелам гурту Naviband.

«Мы хочам прасоўваць гэтыя прыклады, а таксама матываваць іншых гульцоў на рынку ўжываць беларускую мову ў сваім бізнэсе», — адзначыў заснавальнік «Дзеі» Алесь Лагвінец. Палітык таксама дадаў, што ён разам з аднадумцамі плануе рассылаць бізнэсоўцам лісты з прапановай скарыстацца бясплатнай паслугай перакладу патрэбнай ім інфармацыі, а таксама накіроўваць лісты падзякі тым кампаніям, што ўжо пачалі карыстаць беларускую мову ў камунікацыі са спажыўцом. «Мы спадзяёмся, што здолеем атрымаць станоўчы водгук ад уплывовых гульцоў рынку, і неўзабаве гэта стане добрым знакам для кампаніі, што яна ёсць у каталогу на гэтым сайце».

Каментары29

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць