Культура55

Фэст беларускай бардаўскай песьні «Аршанская бітва — 2008»

прайшоў без эксцэсаў, сабраў 150 чалавек.

Фэст беларускай бардаўскай песьні «Аршанская бітва — 2008» прайшоў каля вёскі Гацькаўшчына пад Воршай.

Першыя ўдзельнікі пачалі зьбірацца на Крапівенскім полі яшчэ ўдзень 6 верасьня, нягледзячы на тое, што пачатак фэсту быў прызначаны на 20.00. Пакуль госьці ставілі намёты, аршанскія актывісты майстравалі сцэну для выступоўцаў.

Над намётавым летнікам ўзьвіліся бел-чырвон-белыя сьцягі. Аднак супрацоўнікі Аршанскага РУУС, спаслаўшыся на загад кіраўніцтва, загадалі зьняць сьцягі, у супрацьлеглым выпадку пагражаючы масавымі затрыманьнямі. Пэўны час аматары сьпеваў спрачаліся з ахоўнікамі правапарадку, якія выклікалі падмацаваньне: на полі зьявіўся начальнік Аршанскага райаддзелу міліцыі Леанід Міхайлаў і штатны відэааператар з камэрай, які зьняў усіх прысутных на полі. Спадар Міхайлаў загадаў канфіскаваць наяўныя сьцягі, паабяцаўшы вырнуць іх гаспадарам па сканчэньні фэсту.

Адзін сьцяг міліцыянты забралі, але самы вялікі — той, што ўпрыгожваў сцэну, зьняць не наважыліся. Пад гэтым бел-чырвон-белым сымбалем канцэрт бардаўскай песьні распачаў Зьміцер Сідаровіч.

Сідаровіч быў адным з удзельнікаў самага першага фэсту «Аршанская бітва», які адбыўся ў 1991 годзе. Сёлета слухачы атрымалі ў падарунак адмысловую брашуру, прысьвечаную гісторыі аршанскай бардаўскай імпрэзе.

Брашуру, укладальнікам якой стаў Юрый Копцік, атрымалі ўсе ахвотныя.

Летась фэст ледзьве ня быў сарваны: напярэдадні міліцыя распаўсюдзіла інфармацыю, што на месцы, дзе зазвычай праходзіць фэст, знайшлі міны і снарады. Фэст вырашылі перанесьці ў іншае месца, але міліцыянты, у аўральным парадку зьвезеныя на Аршаншчыну з трох бліжэйшых раёнаў, загадвалі людзям з пляцакамі і гітарамі разварочвацца і кіравацца дадому. Некалькі дзесяткаў актывістаў былі затрыманыя.

Выказваліся меркаваньні, што фэст «Аршанская бітва» ужо не адновіцца пасьля міліцэйскага разгону – што людзі проста больш на яго не зьбяруцца. Аднак людзі прыехалі, хаця сёлетні фэст атрымаўся й ня самым масавым за ўсю ягоную гісторыю: паслухаць выступоўцаў і пасьпяваць сабралася каля 150 чалавек.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў23

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой19

У Расіі назвалі цэны на новыя «Волгі». Ці варта чакаць іх у Беларусі і што гэта наогул за аўто?10

Федэральны суддзя пастанавіў прыбраць імя Трампа з фасада Кенэдзі-цэнтра ў Вашынгтоне

У Мінску ўшанавалі памяць загінулых на Нямізе 27 гадоў таму5

Выпадак на канцэрце «Іванушак» на МТЗ. Спявак зацягнуў «О, Беларусія» — і тут адбылося вось што24

«Я стаў знакамітым пісьменнікам, ён таксама знайшоў нармальную працу». Філіпенка раскрыў, што пісаў жарты для Зяленскага7

Расія можа нанесці ўдар па вайсковым аб’екце ў Еўропе, каб раскалоць саюзнікаў Украіны — эксперт Bild14

Чаму ў тыраназаўра былі такія кароткія лапы?6

Беларускаму байцу ММА, які будаваў кар’еру ў Маскве, ФСБ нечакана забараніла ўезд у Расію пасля адпачынку ў Тайландзе9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў23

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць