Свет1313

У ААН падалі заяўку на прызнанне новай дзяржавы памерам з Францыю

У паўночнай частцы Ціхага акіяна існуе праблема сусветнага маштабу: плошча смецця вырасла да памераў Францыі. З гэтае нагоды экалагічны дабрачынны фонд «Пластыкавыя акіяны» аб'яднаўся з навінава-забаўляльным парталам LadBible, каб прыняць удзел у кампаніі па прызнанні гэтай смеццевай кучы незалежнай краінай.

Кампанія сцвярджае, што ў адпаведнасці з Артыкулам 1 Канвенцыі Монтэвідэа 1993 года аб правах і абавязках дзяржаваў, краіна павінна мець магчымасць вызначаць тэрыторыю, фарміраваць урад, узаемадзейнічаць з іншымі дзяржавамі і мець пастаяннае насельніцтва. У Вялікай ціхаакіянскай смеццевай кучы ёсць межы (або нешта накшталт гэтага), і таму лёгка стварыць урад і ўстановы для ўзаемадзеяння з іншымі краінамі.

Разам з былым віцэ-прэзідэнтам ЗША Альбертам Горам, які стаў першым грамадзянінам «краіны», больш за 100 000 чалавек падпісалі хадайніцтва аб прадастаўленні грамадзянства і ў пачатку верасня падалі заяўку на тое, каб Арганізацыя Аб'яднаных Нацый прызнала Смеццевыя Астравы ў якасці 196-й краіны свету.

Праект з'яўляецца стварэннем прафесіяналаў рэкламнай індустрыі Майкла Х'юза і Далатанда Алмейда. Дызайнер Марыё Керкстра дапамог стварыць сцяг, пашпарт, валюту (з назваю debris, або «дэбры», даслоўна з англ. — «смецце»), і маркі.

«Калі вы лічыце, што ўсё гэта смешна, — адзначае LadBible, — тады, калі ласка, падумайце хаця б пра тое, што існуе тэрыторыя, у сукупнасці роўная памерам Францыі, якая цалкам складаецца з адходаў пластыка ў моры».

Каментары13

Цяпер чытаюць

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма16

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

Гэты горад у Еўропе пасадзіў галубоў на супрацьзачаткавыя сродкі7

Мікола Дзядок выпусціў кнігу пра гродзенскую турму

Украінскія дроны атакавалі Яраслаўль. У Маскве закрывалі аэрапорты2

Праваабаронцы паведамілі пра больш чым 10 ператрусаў у Беларусі, што прайшлі ўчора1

«Я была толькі абалонкай чалавека». Кайлі Міноўг расказала, як у яе другі раз дыягнаставалі рак і як яна не хацела пра гэта расказваць

Гомельскага таксіста асудзілі да калоніі па трох палітычных артыкулах2

У Баранавічах відавочцы выратавалі траіх маленькіх дзяцей падчас пажару ў кватэры1

На Камароўцы сталі прадаваць абрыкосы, а яшчэ шмат кавуноў, клубніц. І куды без маладой бульбы?4

Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма16

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць