Грамадства

Новы кодэкс зрабіў беларусаў хуліганамі

Адміністрацыйны кодэкс, уведзены з 1 сакавіка 2007 году, прывёў да ўсплёску колькасьці адміністрацыйных парушэньняў на 43 %. Вярхоўны суд унёс на разгляд зьмены, пакліканыя спрасьціць няўдалае заканадаўства.

Новы Адміністрацыйны кодэкс, уведзены з 1 сакавіка 2007 году, прывёў да ўсплёску колькасьці адміністрацыйных парушэньняў на 43 %. Вярхоўны суд унёс на разгляд зьмены, пакліканыя спрасьціць няўдалае заканадаўства.

У краіне назіраецца ўсплёск адміністрацыйных правапарушэньняў. За першае паўгодзьдзе сёлета іх зарэгістравана 188 тысяч, што на 43 % болей, чым за аналягічны прамежак часу летась.

Пра гэта на сёньняшняй прэс-канфэрэнцыі паведаміў старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала.

Акурат з прычыны пастаяннага росту адміністрацыйных справаў Вярхоўны суд распрацаваў і ўнёс на разгляд зьмены, якія накіраваныя на спрашчэньне Адміністрацыйнага кодэксу. Калі зьмены будуць падтрыманыя парлямэнтам, то склад Адміністрацыйнага кодэксу можа быць зьменшаны на 20 %. В.Сукала кажа, што, напрыклад, у выпадку зьдзяйсьненьня дробнага хуліганства, калі чалавек прызнае сваю віну, то суд можа адбывацца ў ягоную адсутнасьць. Будзе спрошчаная таксама сыстэма складаньня пратаколаў.

Паводле В. Сукалы,

з прычыны вялікай колькасьці адміністрацыйных справаў павялічваецца напружанасьць і інтэнсіўнасьць працы судзьдзяў. Калі летась штомесяц судзьдзя ў сярэднім разглядаў 63 справы, то сёлета ўжо 76,2.

Павелічэньне на 11 % справаў грамадзянскіх старшыня Вярхоўнага суду разглядае як пазытыўную тэндэнцыю, бо людзі давяраюць правасудзьдзю. 40 % грамадзянскіх справаў — гэта сямейныя спрэчкі, затым ідуць жыльлёвыя, зямельныя, працоўныя спрэчкі. Толькі 30 % грамадзянскіх справаў па аднаўленьні на працу сканчваюцца станоўча.

Як адзначыў старшыня Вярхоўнага суду, паводле сацыялягічных апытаньняў па даверы суды знаходзяцца на чацьвёртым месцам, адразу за прэзыдэнтам, царквой і арміяй.

Са станоўчых тэндэнцый В. Сукала зазначае павелічэньне апэратыўнасьці правасудзьдзя. Калі летась было адкладзена з розных прычын 1500 справаў, то сёлета толькі 1012. Затое дысцыплінарныя спагнаньні ў 2008 годзе атрымалі 40 судзьдзяў. Год назад было 29.

З нэгатыўнага – нізкая якасьць крымінальнага правасудзьдзя. Сёлета ўжо адмяняўся 351 прысуд, што складае 0,9 % ад агульнай колькасьці. 419 справаў было спынена, 79 чалавек апраўдана, 11 — неабгрунтавана асуджаныя. Галоўнай прычынай такой зьявы называецца няякасны аналіз матэрыялаў справы падчас папярэдняга сьледзтва.

Вярхоўны суд працягвае настойваць на зьмяншэньні колькасьці асуджаных да пазбаўленьня волі, калі гэта тычыцца няцяжкіх злачынстваў (88 % ад агульнай колькасьці злачынстваў). Стрымліваючымі фактарамі тут зьяўляецца вялікая колькасьць рэцыдывістаў сярод асуджаных, а таксама абставіны зьдзяйсьненьня злачынства
(найчасьцей п’яны стан).

Валянцін Сукала паведаміў, што з нагоды 65-годзьдзя вызваленьня Беларусі ад фашыстоўскіх захопнікаў у краіне рыхтуецца чарговая амністыя. Вярхоўны суд заўсёды быў супраць штогадовых амністый, але цяпер ягоная пазыцыя зьмянілася. Сукала лічыць, што на гэты раз «амністыя павінна быць шырэйшая, чым мінулыя разы». Найперш гэта зьвязана з «важнасьцю даты».

Каментары

Цяпер чытаюць

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе11

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Манахіня выратавала ў моры трох каляжанак, але сама выратавацца не здолела1

Год ціхай барацьбы. Як пачуваецца Тадэвуш Кандрусевіч, які ўжо больш за год праходзіць хіміятэрапію

«Адпілавала адзін блін ад бервяна і зразумела: гэта маё». 23‑гадовая майстарка лесу з Вілейкі пра валку дрэў і працу ў лясніцтве1

Аэрапорты Масквы спынілі працу пасля налёту беспілотнікаў1

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»94

Галоўную медсястру Цэнтральнай раённай паліклінікі Баранавічаў асудзілі за палітыку і выкінулі з працы8

Стартаваў пошук новага агента 007: пачаліся кастынгі на ролю Джэймса Бонда. Каго лічаць фаварытамі?4

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе11

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць