Здарэнні99

Украінскія памежнікі абвінавацілі пасажырку рэйса Мінск—Кіеў у правозе наркотыкаў і адправілі яе назад

Расіянку, якая згубіла дакументы пры вылеце рэйсам Мінск — Кіеў, украінскія памежнікі абвінавацілі ў правозе наркотыкаў і адправілі яе ў Беларусь. Беларускія памежнікі засумняваліся ў праўдзівасці гісторыі, паведамляе Tut.by.

«Памежнікі ў міжнародным аэрапорце «Барыспаль» затрымалі грамадзянку Расіі, у якой у асабістых рэчах знайшлі наркатычнае рэчыва. Жанчына прыбыла рэйсам Мінск — Кіеў. Прайшоўшы на пашпартны кантроль, яна не дала дазваленчых дакументаў для перасячэння дзяржаўнай мяжы: сказала, што дакументы нібыта згубіла ў самалёце», — распавялі ў Дзяржпамежслужбе Украіны.

У ведамстве адзначылі, што падчас гутаркі ў расіянкі назіраліся прыкметы наркатычнага ап'янення. Памежнікам яна паведаміла, што ёй 37 гадоў, яна грамадзянка Расіі і прыбыла ва Украіну працаваць ў адной з кампаній па продажы квіткоў.

«У далейшым, у ходзе праверкі, службовы сабака, натрэніраваны на выяўленне наркатычных рэчываў, спрацаваў на сумачку расіянкі. У ёй памежнікі знайшлі два скруткі ў фальзе з рэчывам белага колеру. Па дадзеным факце праінфармаваныя супрацоўнікі Нацпаліцыі», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Пазней высветлілася, што жанчыну ніхто не затрымліваў і яе адправілі назад у Мінск.

«Гэтую грамадзянку Расіі ўкраінскі бок вярнуў на тэрыторыю Беларусі зваротным рэйсам 20 верасня па прычыне адсутнасці неабходных дакументаў, якія даюць права на перасячэнне мяжы. Ніякіх дакументальных доказаў, якія пацвярджаюць выяўленне ў яе наркатычных сродкаў, аб якіх заявіў украінскі бок, прадстаўлена не было», — пракаментаваў сітуацыю афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Антон Бычкоўскі.

Ён адзначыў, што спроба незаконнага перамяшчэння наркотыкаў праз мяжу ў любай дзяржаве цягне за сабой распачацце крымінальнай справыі затрыманне падазраванага, а украінскімі калегамі гэта зроблена не было.

«У сувязі з гэтым дадзенае сцвярджэнне лагічна выклікае сумневы. Як патлумачыла сама грамадзянка Расіі, свае дакументы яна згубіла пры вылеце з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» непасрэдна пасля памежнага кантролю, бо раней без усялякіх праблем прайшла афармленне на вылет», — дапоўніў Антон Бычкоўскі.

Атрымаць аператыўны каментар у прэс-службе Дзяржпамежслужбы Украіны не ўдалося.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў18

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Пентагон здолеў здабыць сакрэтную расійскую зброю, якая выклікае «гаванскі сіндром», і пратэставаў на жывёлах16

На рынку ў Ждановічах запэўнілі, што ён не знікне, а толькі перабудуецца

ЗША адмовіліся здымаць санкцыі з расійскай нафты3

Саудаўскі нафтагазавы гігант хоча набыць украінскія дроны-перахопнікі4

У ААН беларуская дыпламатка вырвала з рук Паліны Шарэнды-Панасюк партрэт палітзняволенай Вольгі Маёравай ВІДЭА31

Жонка новага аяталы Маджтабы Хаменеі таксама загінула3

У беларускай краме заўважылі чорную кукурузу ФОТАФАКТ3

Маджтаба Хаменеі выступіў з першым зваротам у якасці вярхоўнага лідара Ірана. Яго пачулі, але не пабачылі 3

У Польшчы прэзентуюць беларускамоўны пераклад манаграфіі пра ВКЛ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў18

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць