Эканоміка2020

Перажывае карэнную рэканструкцыю: у Мінпрацы і МПЗ распавялі, як зменіцца дэкрэт аб дармаедах

У лютым і сакавіку па Беларусі пракаціліся народныя пратэсты супраць дэкрэта аб дармаедстве. На фота — акцыя ў Бабруйску 12 сакавіка, фота Ірыны Арахоўскай

Дэкрэт № 3 перажывае карэнную рэканструкцыю, зараз ён рыхтуецца ў абсалютна новай рэдакцыі, змяняецца не толькі сэнс дэкрэта, але нават яго назва, распавёў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі на тэму лібералізацыі бізнэсу.

— Плануецца, што дэкрэт будзе называцца «Па садзейнічанні занятасці» і будзе накіраваны на тое, каб органы ўлады аказалі максімальна магчымае садзейнічанне ахвотным працаваць, каб чалавек мог працаваць або быў працаўладкаваны на нейкае рабочае месца, — паведаміў Валерый Кавалькоў.

Прадстаўнік Мінпрацы таксама распавёў, як будуць стыкавацца абноўлены дэкрэт № 3 і прэзідэнцкі ўказ № 337 «Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб», якім пашырылі спіс відаў дзейнасці, для занятку якімі фізічным асобам не трэба рэгістравацца ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў.

- Калі казаць пра тое, каго мы будзем адносіць да занятых у эканоміцы і незанятых у эканоміцы (ужо такія паняцці ў новым дэкрэце выкарыстоўваюцца) зноў жа будзе залежаць ад таго, ці з'яўляецца ён рамеснікам ці не.

Калі чалавек зарэгістраваны ў падатковай, заплаціў збор, то ён з'яўляецца занятым у эканоміцы, ніхто кантраляваць не будзе, фактычна заняты ён у гэтай дзейнасці ці не. І рэгістрацыя ў ФСАН ужо не абавязковая. Ён вырашыў займацца нейкім відам дзейнасці, быць самазанятым, ён выплачвае стаўку адзінага падатку, значыць, ён заняты ў эканоміцы, — распавёў Валерый Кавалькоў.

Гэтае пытанне таксама пракаментавала намеснік міністра па падатках і зборах Святлана Шаўчэнка.

— Давайце растлумачу па дзейным Дэкрэце №3. У ім гаворыцца, што тыя асобы, якія самазанятыя дзейнасцю, займаюцца дзейнасцю, што не патрабуе рэгістрацыі ў якасці ІП, пры ўмове выплаты адзінага падатку (а мы з вамі казалі, што ў падатковым кодэксе цяпер пазначаныя 18 відаў дзейнасці), не прызнаюцца плацельшчыкамі збору на фiнансаванне дзяржаўных выдаткаў. Гэта ўлічана ў дэкрэце № 3. Указ № 337 пашырае віды дзейнасці, ён не ўстанаўлівае новапарадку, ён пашырае віды дзейнасці, адпаведна, на тых асоб, якія будуць займацца тынкавымі, малярнымі працамі, пашывам адзення, на іх дакладна такія ж умовы будуць распаўсюджвацца. Заплаціў падатак, заявіў, што ты займаешся дзейнасцю, адпаведна ні пра якую выплату збору ўжо гаворкі быць не можа.

Каментары20

Цяпер чытаюць

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне9

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Усе навіны →
Усе навіны

Улады Малдовы замкнулі расійскіх вайскоўцаў у Прыднястроўі10

Беларуска аб'явіла пошук сяброўкі для «бостанскага шлюбу». Яе падтрымалі21

«Вам прыйдзецца вучыцца». Лукашэнка параўнаў беларускую дыктатуру з амерыканскай дэмакратыяй13

У Фінляндыі дырыжор так старанна кіраваў аркестрам, што выбіў з рук музыканткі скрыпку XVIII стагоддзя1

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура31

Каля чвэрці кватэр, купленых летась, мінчукі набылі ў прыгарадзе

У Варшаве пасялілі чалавекападобнага робата — ён ганяе дзікоў і размаўляе з народам5

Вось што людзі пішуць аб праблемах з доступам да ютуба і тэлеграма па начах3

Стала вядома, якую патэнцыйную здзелку абмяркоўваюць ЗША і Іран2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне9

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць