У Мінску кіроўца аўтамабіля «БМВ» пасля сутыкнення з таксі спрабаваў уцячы, але быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ і відавочцам, паведамілі БЕЛТА ў УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Фота ДКСЭ
Кіроўца за рулём аўтамабіля «БМВ» рухаўся па вул. Кальварыйскай з боку вул. Гусоўскага ў кірунку вул. Скрыганава. Мужчына не справіўся з кіраваннем і выехаў за межы праезнай часткі, дзе ўчыніў наезд на мачту асвятлення. Але прыняў рашэнне працягнуць рух.

Пасля гэтага на праезнай частцы ён здзейсніў сутыкненне са спадарожным таксі і спрабаваў уцячы з месца ДТЗ разам з пасажырам. Аднак быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ і відавочцам.
Кіроўца таксі дастаўлены ў БХМД у цяжкім стане.
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары