Свет33

Фэйсбук змяніў правілы рэкламы пасля расійскай палітычнай кампаніі

У лісьце, разасланым рэклямадаўцам на гэтым тыдні, кіраўніцтва Facebook папярэдзіла, што цяпер рэклямныя абвесткі, арыентаваныя на людзей, якія абмяркоўваюць «палітычныя, рэлігійныя, этнічныя і сацыяльныя пытаньні» будуць разглядацца супрацоўнікамі аднаго з офісаў. Толькі пасьля гэтага абвесткі могуць зьявіцца ў сетцы.

Раней рашэньні аб публікацыі такіх аб'яў аўтаматычна прымаў кампутарны альгарытм. У кампаніі папярэдзілі, што новая працэдура можа запаволіць тэрміны разьмяшчэньня рэклямы.

«Гэтае новаўвядзеньне прадугледжвае, што большая колькасьць абвестак будзе праходзіць працэдуру разгляду з дапамогай нашых супрацоўнікаў, — гаворыцца ў лісьце, накіраваным рэклямадаўцам. — Новыя рэклямныя кампаніі, што зьмяшчаюць мэтавую рэкляму, якая, на нашую думку, запатрабуе дадатковага разгляду (зьвязаныя з такімі пытаньнямі, як палітыка, рэлігія, этнічныя і сацыяльныя праблемы), будуць асобна разглядацца супрацоўнікамі».

На гэтым тыдні стала вядома, што кіраўніцтва Fаcebook пагадзілася даць паказаньні ў камітэце па выведцы Кангрэсу ЗША, які праводзіць уласнае расьсьледаваньне аб расейскім ўмяшальніцтве ў выбарчую кампанію 2016 года. У мінулую пятніцу афіцыйнай ліст з запрашэньнем выступіць на адкрытых слуханьнях у верхняй палаце накіраваў мэнэджэрам сацыяльнай сеткі камітэт па выведцы Сэнату ЗША.

У верасьні Facebook перадаў у Кангрэс зьвесткі аб рэклямных абвестках, суполках і старонках, зарэгістраваных з удзелам Расеі падчас прэзыдэнцкай кампаніі. Адначасова ў Палату прадстаўнікоў была накіравана інфармацыя і аб куплі расейскімі кампаніямі рэклямных аб'яў у сацыяльнай сетцы.

З чэрвеня 2015 году па травень 2017 году з 470 акаўнтаў было апублікавана каля 3000 рэклямных пастоў на агульную суму 100 000 даляраў.

Facebook выдаліў большасьць групаў, зьвязаных з пракрамлёўскай «Фабрыкай троляў». Каля 10 мільёнаў чалавек убачылі рэкляму, разьмешчаную расейскімі арганізацыямі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе8

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Усе навіны →
Усе навіны

«Нахабна трацяць мільярды». Лукашэнка выступіў з новымі нападкамі на суседнія краіны13

Жонка прапагандыста Тура тэрмінова шукае рэпетытара па матэматыцы для дачкі27

Ліса пакусала мужчыну і сабак ва Уздзенскім раёне

За палітыку асудзілі маладую намесніцу дырэктара школы з Беняконяў10

На медычным кангрэсе ва Уроцлаве арганізатары знялі лукашэнкаўскі сцяг пасля пратэстаў беларусаў2

Жыллё не нашмат таннейшае за польскае — але больш прасторнае і з дыванамі. ІТ-спецыялістка хваліць Таджыкістан2

Беларуская топ-мадэль выйшла замуж за шамана — цяпер вучыць гіпнааргазмам26

Магілёўскія дзяржблогеры не падзялілі каробку з пірожнымі. У іх вайне разбіралася міліцыя11

Навучэнец Мінскага політэхнічнага каледжа скончыў жыццё самагубствам. На момант трагедыі ён праходзіў практыку на МЗКЦ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе8

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць