Культура55

Трыюмф «Акупацыі» на Львоўскім кінафэсьце

«Акупацыя» глядзелася актуальна. Фраза «на вялікі рускі народ нельга за…цца» выклікала бурную рэакцыю аўдыторыі.

106 фільмаў з 22 краінаў былі прадстаўленыя на суд гледачоў і журы 21—24 жніўня ў Львове на III Міжнародным фэсьце незалежнага кіно «КiнаЛеў». Кінафэст прыняў 400 замежных гасьцей і да двух тысячаў гледачоў.

Конкурсная праграма складалася з трох галінаў: мастацкае (поўнамэтражнае), гульнявое (кароткамэтражнае) і дакумэнтальнае кіно. «У нас паказ, як у Канах, — да 75 гадзінаў у суткі», — з гонарам гаворыць натхняльнік фэсту і арт‑дырэктар «КiнаЛява» Алесь Дзындра.

У ролі «пальмавых галінак», якімі ўшаноўвалі пераможцаў, выступалі парцалянавыя жаночыя галовы з маскамі львоў.

Найлепшым поўнамэтражным гульнявым фільмам прызналі стужку беларускага рэжысёра Андрэя Кудзіненкі «Акупацыя» (зьняты яшчэ ў 2003 г., ён забаронены ў Беларусі да паказу на вялікіх экранах),

а дакумэнтальным — «Краіна дурняў» грузінкі Ніны Кіртадзэ, якая здымала гэны фільм у Вялікабрытаніі. Найлепшай кароткамэтражкай фэсту сталася праца ўкраінца Зьмітра Сухалыткага‑Сабчука «Хлапецтва», анімацыйны гран‑пры атрымала Printed Rainbow («Надрукаваная вясёлка») індыйкі Нінаджаві Рао. А бронзавую статуэтку льва ў намінацыі «Найлепшы фільм вачыма гледачоў» дастала анімацыйная стужка Сяргея Мельнічэнкі «Маланка» (Украіна).

«Акупацыя» глядзелася актуальна. Фраза «на вялікі рускі народ нельга за…цца» выклікала бурную рэакцыю аўдыторыі. Наагул, украінцаў шакавала, што гэты — відаць, найлепшы беларускі фільм незалежнага пэрыяду — здымаўся зь бю¬джэтам 40 тысячаў даляраў. Прыкладам, зьнятая ў Львове «побытавая» стужка «Права на Надзею», што не запатрабавала дэкарацый, каштавала за $300 тысячаў.

Бюджэт самога кінафэсту складае каля 300 000 грыўняў (каля 137 млн рублёў), зь якіх 140 тыс. дала гарадзкая адміністрацыя.

Варта адзначыць прызавы посьпех дакумэнтальнай стужкі «Беларускі рэзыстанс» (рэжысёр Алесь Цялежнікаў). Украінцы былі ўзрушаныя фактам, што ў Беларусі пасьля другой сусьветнай дзейнічала антысавецкая партызанка.

«Акупацыяй» ды «Рэзыстансам» беларуская прысутнасьць на «КінаЛяве‑2008» не абмяжоўвалася — былі паказаныя дакумэнтальны фільм пра пэрформансы Алеся Пушкіна ягонага ж аўтарства, анімацыйная стужка «Лука», дзе ў якасьці пэрсанажаў м’юзыклаў выступілі палітычныя дзеячы «саюзнае дзяржавы» (рэжысёрам быў пазначана нехта Е.Каліберда).

Асноўным вядоўцам фэсту быў вядомы ўкраінскі актор Тарас Жырко. У 1988 г., калі львоўскі тэатар імя Марыі Занькавецкай знаходзіўся на гастролях у Беларусі, Тарас, праз узьнёслыя пачуцьці да аднае менскае дзяўчыны, нават на два месяцы застаўся ў Менску…

Вадзім Александровіч, Львоў- Менск

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў43

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў

Усе навіны →
Усе навіны

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці8

Падчас атакі на Растоўскую вобласць украінскія беспілотнікі ўпершыню нанеслі ўдары па складах DNS2

«Пачаў крычаць, кінуў мыліцы на зямлю». Пасадка ў таксі ў Мінску скончылася канфліктам2

Беларуска адправіла сына на летнія канікулы ў Чалябінск. А бабуля вырашыла не вяртаць дзіця23

Туск: Расія рыхтуецца да эскалацыі ў рэгіёне. Гэтая зіма будзе вырашальнай21

Памерла Галіна Філіпаўна з Гродна, якой летам 2020 года на ўсю краіну абураўся Лукашэнка17

Вяртанне Кашча, адмена русалак, наўе з Полацка, копша і вегелмоф. Што прапануе першы беларускі дапаможнік для перакладчыкаў фэнтэзі3

Беларускa прывяла дачку з сіняком у польскі садок. Неўзабаве дзіця забралі з сям'і6

Веданне чатырох моў можа амаладзіць мозг на 13 гадоў13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў43

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць