Культура1010

Мінчанка робіць посуд з вачыма і вушамі: «Ён неідэальны, бо ты таксама неідэальны»

Архітэктар Аляксандра Палідавец 4 гады працавала па спецыяльнасці, цяпер вучыцца ў магістратуры маскоўскай архітэктурнай школы (МАРШ). Больш за год таму яна пачала ствараць з керамікі незвычайны посуд неідэальных формаў. Мы напрасіліся ў госці да Сашы ў Маскву і высветлілі, што натхняе яе на такія рэчы.

«Ніна»: Архітэктура — гэта больш пра прамыя лініі, прыхільнікам якой архітэктуры ты сябе лічыш?

Саша Палідавец: Раней я цікавілася ўсялякім мадэрнізмам, чымсьці такім белым і гладкім, а цяпер памяняліся аўтарытэты. Я вучуся ў магістратуры, і ў нас, акрамя самога праектавання, ёсць яшчэ філасофія, таму адбываецца пераасэнсаванне мадэрнізму. Паспрабавалі ад усяго адмовіцца і зрабіць белае і гладкае, але такі падыход не спрацаваў. Умяшаўся чалавечы фактар — чалавек неідэальны, таму ў белым ідэальным свеце жыць не атрымалася.

«Ніна»: Нешта падобнае напісана ў тваім профілі з керамікай, так?

Саша: Так, там напісана: «Свет не ідэальны, ты таксама не ідэальны».

«Ніна»: Таму ты вырашыла рабіць сваю кераміку недасканалай?

Саша: Не зусім. Я пачынала гэта рабіць дома, а без кола не зробіш ідэальна, з вугламі па 90 градусаў. Уручную ўсё адно будзе трохі няроўна.

«Ніна»: Тут і прыйшла геніяльная назова «89 градусаў»?

Саша: Так, я доўга думала пра яе. Хаця я зараз спрабую рабіць і на ганчарным коле, але атрымліваецца нешта не тое. Вырабы пачынаюць быць падобнымі як быццам з крамы, няма чалавечага фактару. Ганчарнае мастацтва нялёгкае: першы месяц трэба вучыцца толькі цэнтраваць гліну, потым яшчэ месяц рабіць цыліндр. То бок нават калі ты будзеш займацца гэтым два гады, ўсё адно застанешся пачаткоўцам.

«Ніна»: Адкуль узяліся вочы ў тваіх талерках?

Саша: Мне хацелася зрабіць нешта дзіўнае. Я вырашыла зрабіць вочы ў талерках, загугліла, нічога не знайшла падобнага і вырашыла — клас, гэта я прыдумала!

Я люблю фільмы кшталту сямейкі Адамс. Гэта вясёлае кіно, хаця адначасова і дзіўнае, і змрочнае. Калі мне пішуць у інстаграме «ой, якія страшныя ў вас талеркі, можна да туалета не дайсці», я выдаляю такое. Мая мэта не выклікаць жах, а стварыць нешта незвычайнае. Не хачу рабіць нешта прыкра мілае.

«Ніна»: На тваю кераміку ўздзейнічаюць музычныя і літаратурныя густы?

Саша: Я рабіла талеркі з музычнымі цытатамі. Вось, напрыклад, Дэвід Боўі. Але талеркі з надпісамі шмат хто робіць, таму я перастала. Хочацца выказвацца і ствараць нешта сваё, скульптурнае, зараз вось раблю гусіныя лапкі ў талеркі.

«Ніна»: Кім ты сябе бачыш праз 10 год? Невялікім мастаком? Ці, можа, адкрыеш школу керамікі?

Саша: Архітэктарам. Спадзяюся, кераміка застанецца хобі. Хачу, каб гэта прыносіла мне задавальненне, а калі яно становіцца працай, гэта ўжо не так цікава.

Учора мне напісала дзяўчына, хацела ўзяць інтэрв’ю пра мой бізнэс, стала пытацца, які ў мяне стартавы капітал, як я прывабліваю падпісчыкаў, але я ж нічога не раблю, яны неяк самі з’явіліся! Іх няшмат — усяго 2,5 тысячы, з іх тысяча з’явілася пасля таго, як пра мяне напісалі Wonderzine.

Я не раблю рэкламы, не супрацоўнічаю з блогерамі, толькі калі па ўзаемнай любові. Не хачу гэтым займацца, бо, падаецца, гэта няправільна, калі ты атрымліваеш нешта проста так, за пост у інстаграме. Я хачу зарабляць грошы архітэктурай і продажам свайго посуду.

Вжух! Развиртуализация, это я, привет, хочу сделать пост-знакомство. Меня зовут Саша, я архитектор, ещё я фотографирую на плёнку (polidovets.com), рисую акварелью, снимаю иногда видео , люблю котов, я из Минска, уже 14 лет я вегетарианка, у меня есть свой непопулярный телеграмм канал с добрыми картинками (t.me/hlebusheq), я пару раз водила экскурсии по Москве, рассказывала про архитектуру, поработала в разных местах и сейчас учусь в магистратуре #МАРШ и я придумала #89gradusov. Расскажите про себя, мне очень интересно! (за фото спасибо чудесной Даше @melisa.dreams )

A post shared by 89 градусов (@89gradusov) on

Делаю из глины не только посуду

A post shared by 89 градусов (@89gradusov) on

Каментары10

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць