Свет3737

Расійскі актывіст, якога вінавацяць у рэабілітацыі нацызму і распаўсюдзе порна, носіць шапку з «Пагоняй». Чаму?

Вядучыя расійскія СМІ апублікавалі гісторыю калужскага менеджара па продажах, якога вінавацяць у экстрэмізме, рэабілітацыі нацызму і распаўсюдзе порна. На 34-гадовага Івана Любшына завялі тры крымінальныя справы праз ягоныя запісы і перапосты «Укантакце».

У адным з допісаў Любшын мяркуе, што фашызм і камунізм — аднолькавае зло. Ён апублікаваў польскую песню, у якой сцвярджаецца, што «надыйдзе той час, калі на дрэвах замест лісця будуць вісець камуністы».

Апроч таго, ён размяшчаў карцінку з салдатам у касцы з эмблемай SS і подпісам: маўляў, салдаты нясуць свабоду Расіі.

Нарэшце, следчыя знайшлі яшчэ адзін акаўнт «Укантакце», які быў зарэгістраваны на мабільнік Любшына, а на аватарцы знаходзіўся яго партрэт, а ў запісах — ролікі з элементамі порна. Аднак актывіст цьмяна тлумачыць, што акаўнтам карыстаўся яго стрыечны брат, які памёр некалькі гадоў таму.

Разгляд крымінальных спраў працягваецца, таму пакуль незразумела, якое пакаранне атрымае Любшын.

Беларускі след у гэтай гісторыі просты. На многіх здымках Любшын фатаграфуецца ў шапцы з «Пагоняй». У чым яго матывацыя насіць беларускую нацыянальную сімволіку?

«У мяне карані з Беларусі. Бабуля з-пад Баранавічаў, бацька там правёў дзяцінства. А цяпер там жывуць сваякі. Фота зроблена ў Навагрудку», — патлумачыў актывіст «Нашай Ніве».

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Каментары37

Цяпер чытаюць

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію3

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёвец паглядзеў у свой мабільнік: геалакацыя вызначалася як Смаленск7

Украіна ўдарыла на НПЗ у Ніжагародскай вобласці, які забяспечвае Маскву і вобласць палівам3

«Мы ачмурэлі ад таго, наколькі гэта дорага». Колькі беларусы зараз трацяць на вяселле3

Лідарку венесуэльскай апазіцыі Марыю Карыну Мачада не пусцілі на радзіму2

Гэты архітэктар праектуе падземныя гарады для самых багатых на выпадак Трэцяй сусветнай вайны5

Сабака ўкусіў дзіця непадалёк ад дзіцячай пляцоўкі, калі тое спрабавала залезці на дрэва? Версіі маці і гаспадара3

Рэлігія можа дзейнічаць на мозг як наркотык — у добрым сэнсе слова4

У Кіеве 10 чалавек загінулі ў выніку расійскай атакі, яшчэ 56 — параненыя

ЗША ўдзесяцёх і пры двух адмененых галах перамаглі Боснію і выйшлі ў 1/8 фіналу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію3

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць