Свет2525

Прынц Гары заручыўся з актрысай Меган Маркл

Getty Images

Брытанскі прынц Гары заручыўся з амерыканскай актрысай і фотамадэллю Меган Маркл. Пра гэта гаворыцца ў заяве Вестмінстарскай рэзідэнцыі членаў каралеўскай сям'і Кларэнс-хаус.

Як гаворыцца ў паведамленні, вяселле пройдзе вясной 2018 года. Бацькі нявесты далі згоду на шлюб і пажадалі маладым шчасця.

Пра раман Маркл з прынцам, які займае пятае месца ў чарговасці атрымання ў спадчыну брытанскага трону, стала вядома ў канцы кастрычніка 2016 года. Паходжанне актрысы (маці — чарнаскурая, бацька — белы) раскрытыкавалі ў інтэрнэце і бульварнай прэсе. У адказ Кенсінгтонскі палац заявіў, што СМІ «пераступілі рысу».

Меган Маркл нарадзілася 4 жніўня 1981 года і вырасла ў Лос-Анджэлесе, аднак цяпер жыве ў Таронта.

Яна скончыла каталіцкую школу для дзяўчынак, а затым, у 2003 годзе, Школу камунікацыі Паўночна-Заходняга ўніверсітэта ў Ілінойсе. Тады ж пачалася яе акцёрская кар'ера.

Бацька Меган працаваў дырэктарам па святле на тэлебачанні, і сама яна ўпершыню з'явілася на экране ў 2002 годзе ў эпізодзе медыцынскага серыяла «Галоўны шпіталь», пасля чаго здымалася ў серыялах «Месца злачынства», «Без следу» і «Касл».

Затым былі ролі ў буйных галівудскіх фільмах, такіх як «Уцёкі з Вэгаса», «Помні мяне» і «Нязносныя босы».

У верасні 2011 года Меган выйшла замуж за кінарэжысёра Трэвара Энгельсана, з якім яны сустракаліся 7 гадоў. Аднак праз два гады здарыўся развод, паведамляе Бі-бі-сі.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць