Меркаванні

Заснулыя ў Армагедоне

Лукашэнка выдаў апазыцыі вялікі аванс. Піша Аляксандар Класкоўскі.

Лукашэнка выдаў апазыцыі вялікі аванс. Піша Аляксандар Класкоўскі.

У аўторак у Авальнай залі прэзыдэнт папярэдзіў падначаленых, што апазыцыя рыхтуецца да жорсткай барацьбы на мясцовых выбарах. Ні многа ні мала — марыць пра рэванш.

Шчодры камплімэнт! Насамрэч «рэваншысты» выкінулі ўжо белы сьцяг. Маўляў, у саветы нашых усё адно не прапусьцяць, таму скарыстацца нагодай варта хіба што дзеля інфармаваньня насельніцтва. Загадзя афармляецца індульгенцыя на паразу?

Дарэчы, на мінулых мясцовых выбарах апазыцыя не магла перамагчы ў прынцыпе: шмат у якіх акругах банальна не знайшлося каго выстаўляць. Сёньня людзкога рэсурсу не нашмат болей.

Даўно рэклямаваны шырокі рух прыхільнікаў пераменаў дасюль нагадвае паўфабрыкат. Ён ужо ня першай сьвежасьці, а кухары ўсё спрачаюцца наконт рэцэпту прыгатаваньня.

Контуры ініцыятывы, яе структура ды мэханізм цалкам не акрэсьліліся нават для саміх натхняльнікаў. У валантэраў жа можа скласьціся ўражаньне, што іх проста водзяць за нос. Згадваецца, што яшчэ падчас Чарнобыльскага шляху перасоўны пункт пад калянадай Акадэміі навук запрашаў ахвотных запісацца ў рух «За свабоду». Сёньня ж высьвятляецца, што фіксаванага сяброўства не прадугледжваецца, дый увогуле гэта ня рух, а кампанія. Прычым з размытымі абрысамі.

Палітоляг Валер Карбалевіч даводзіць, што ў айчынных умовах мелі посьпех хіба тыя кааліцыі, што ствараліся пад канкрэтныя задачы. Усе ж ініцыятывы пад агульнадэмакратычнымі лёзунгамі ператвараліся ў аморфную манілаўшчыну.

Пакуль жа фактычна толькі мяняюцца шыльды. Штабы Мілінкевіча стануць называцца выканкамамі кампаніі. Увогуле відавочна, што стратэгія аб’яднаных дэмакратаў на два найбліжэйшыя гады грунтуецца на аўтаматычнай пралянгацыі Мілінкевічава лідэрства і прасоўваецца ягонымі прыхільнікамі.

Між тым на гэтай глебе не на жарт счапіліся амбіцыі. Анатоль Лябедзька на мінулай палітрадзе за стратэгію не галасаваў. І падкрэсьліў: «Хто не галасуе, той можа і не выконваць рашэньняў». АГПшнікі, як вядома, закусілі губу яшчэ зь леташняга кангрэсу, на якім іхні лідэр змагаўся за першынство наздра ў наздру.

Новая фаза пэрсанальнага суперніцтва ў апазыцыйных вярхах — сакрэт палішынэля. Хаця сёньня пытаньне не ў пэрсаналіях. Як на далоні — канцэптуальная крыза.

У чым палягае адметнасьць і патэнцыйная прывабнасьць новай кампаніі, як гэтая машына мусіць працаваць, з агульных тэзаў яе канструктараў уцяміць немагчыма. Намер прыняць у пакеце са стратэгіяй плян канкрэтных дзеянняў сарваўся праз той жа раздрай у вярхах ды, бадай, боязі гэтай канкрэтыкі, за якую потым можна спагнаць па пунктах.

Лідэры цьвердзяць, што галоўныя мэты — адхіліць ад улады дзейнага кіраўніка, перамагчы на вольных выбарах ды пабудаваць дэмакратычную Беларусь. Думкі, вядома, сьвежыя, аднак жа выразнага альгарытму дзеяньняў не прапануецца. Калі не лічыць цьмяных тэзаў пра неабходнасьць «перамагчы ў галовах людзей». Адразу згадваецца Рэй Брэдбэры зь яго «Заснулым у Армагэдоне». Памятаеце: два духі ваююць за мозг небаракі, а ён абодвух пасылае к чорту.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы14

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Усе навіны →
Усе навіны

У гэтым годзе плануецца маштабная забудова Лошыцы2

На Вялікай ціхаакіянскай смеццевай пляме знайшлі дзясяткі відаў жывых істот5

У чарнобыльскай зоне штогод ловяць да 30 тон рыбы5

У Мядзелі на беразе возера паставілі фігуру рыцара ФОТЫ7

Еўропа мае запасы авіяпаліва толькі да лета. Чаму так сталася і што рабіць?4

У Гомелі на набярэжнай расцвілі магноліі, якія збіралі па ўсёй Беларусі ФОТАФАКТ1

Аляксандр Надсан першы раз прыехаў у Беларусь пасля сарака гадоў эміграцыі. Мінская моладзь нечакана знайшла ў ім тое, чаго не бачыла ў сваіх бацьках8

Баксёр Ян Хелін, які выступаў за Бельгію, пераедзе ў Беларусь2

У Чэхіі турысты гулялі па гарах і знайшлі скрынку з золатам амаль на паўмільёна еўра3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы14

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць