Камісія па надзвычайных сітуацыях пры Савеце Міністраў шукае альтэрнатыўныя варыянты вырашэння праблемы з пераправай праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне. Спецыялісты падлічылі: рабіць часовы мост вельмі затратна, таму гучаць прапановы арганізаваць дастаткова магутную паромную пераправу, піша sb.by.
— Пэўная праблема можа быць у тым, што вада ўжо цяпер выйшла на пойму і яе ўзровень працягвае расці. Нашым дарожнікам кожныя некалькі дзён прыходзіцца падсыпаць пад'язныя шляхі да пераправы. А з моманту закрыцця моста Прыпяць паднялася на метр дваццаць. Калі вада спадзе — пытанне. У любым выпадку жыццядзейнасць тураўскай зоны не парушаная, - запэўнівае старшыня Жыткавіцкага райвыканкама Дзмітрый Гайкевіч.
Цяпер чытаюць
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары