Навука і тэхналогіі99

Як у Ісландыі з дапамогай гейзераў вырошчваюць бананы 

Як вядома, бананы любяць цёплы клімат: Індыя, Філіпіны, Эквадор ды Кітай — сусветныя лідары па экспарце гэтых фруктаў. Але бананавая плантацыя існуе нават у «ледзяной краіне» — Ісландыі. Як гэта магчыма?

Улетку ў Ісландыі тэмпература паветра рэдка падымаецца вышэй за 20°C. Але і зімы тут даволі камфортныя: дзякуючы цёплым акіянскім плыням, якія абмываюць востраў, тэмпература ўзімку амаль не апускаецца ніжэй за -5°C. 

У якасці эксперыменту першыя бананавыя дрэвы ў Ісландыі пасадзілі ў далёкім 1930 годзе ў цяпліцах. А пасля вайны актыўна пачала развівацца танная геатэрмальная энергетыка, і ісландцы зразумелі, што можна штучна і нядорага абаграваць бананавыя плантацыі ў цяпліцах нават узімку, выкарыстоўваючы не толькі энергію, атрыманую ад гейзераў, але і ўласна пару, ствараючы тым самым дадатковую вільготнасць.

Фота: atlasobscura.com.
Фота: thefreaky.net.

Да 1959 года аб’ёмы вытворчасці бананаў у гэтай краіне пастаянна раслі, і нават з’явілася легенда, нібыта Ісландыя стала еўрапейскім лідарам па вытворчасці бананаў (насамрэч гэтае месца як тады, так і цяпер займае Іспанія).

Але ў 1960 годзе ўрад адмяніў імпартныя пошліны на садавіну і гародніну, і ісландскім вытворцам бананаў стала цяжка канкураваць з замежнікамі. Таму бананавыя плантацыі пачалі хутка закрывацца, і ў выніку да нашых дзён захаваліся толькі цяпліцы Нацыянальнай аграрнай школы, дзе бананы вырошчваюць амаль без камерцыйных мэтаў.

Фота: atlasobscura.com.

Нягледзячы на тое, што стварыць прыдатную для росту і паспявання бананаў тэмпературу аказалася даволі проста, цалкам імітаваць тыя ўмовы, у якіх гэтыя фрукты спеюць у цёплых краінах, немагчыма: Ісландыі вельмі не стае сонечнага святла. Напрыклад, у снежні неба ўвогуле святлее толькі на 4 гадзіны. Як вынік, ісландскім бананам патрабуецца два гады, каб саспець, у той час як у раёне экватара яны спеюць усяго за некалькі месяцаў.

Фота: visindavefur.is.

Хаця бананавая прамысловасць на востраве збавіла абароты, ісландцы працягваюць выкарыстоўваць геатэрмальную энергію для вырошчвання гародніны: цяпер «мэйнстрымам» з’яўляюцца памідоры.

Фота: zanefamily.com.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?21

Грамадстваудакладнена21

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусаў, затрыманых у межах расследавання забойства ў Белай-Падляшскай Сямёна Скрапецкага, адпусцілі4

Жонка трэнера Рэчыцкай ДЮСШ-2 загінула пры атацы дронам аўтобуса з дзяцьмі ў Бранскай вобласці5

Адно дзіця, што трапіла пад абстрэл у Бранскай вобласці, знаходзіцца ў цяжкім стане15

Пачобут выступае перад дэпутатамі Еўрапарламента ВІДЭА3

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус трапіў беспілотнік61

У Беларусі афіцыйна зарэгістравалі аналаг «Аземпіка»1

Гурневіч заклікаў падпісаць петыцыю за ўсталяванне БЧБ-сцяга на Грунвальдскім полі12

«Вельмі цікавыя заявы саюзніка Пуціна». Кіраўнік МЗС Германіі адрэагаваў на заявы Лукашэнкі пра вайну ва Украіне7

У Варшаве замежнікаў правяралі «патрульныя» ў форме, якія не маюць дачынення да дзяржаўных органаў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?21

Грамадстваудакладнена21

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць